Грамадства99

Каардынацыйная рада рашае, як правесці свае выбары. Ёсць сем канцэпцый

Пра будучыя выбары ў Каардынацыйную раду «Нашай Ніве» расказаў кіраўнік працоўнай групы па выбарах Павел Патапаў.

Слуханні ў Каардынацыйнай радзе, жнівень 2023 года. Фота: belsat.eu

Што за 7 канцэпцый

Паводле Паўла Патапава, на разгляд рабочай групы па выбарах прадстаўлены 7 канцэпцый, распрацаваных рознымі аўтарамі:

«Некаторыя аўтары — гэта прадстаўнікі фракцый КР. Але ёсць канцэпцыі, прадстаўленыя аўтаномна. І гэта не азначае, што яны маюць меншую падтрымку. Так, прапановы ад «пазафракцыйнага» Дзмітрыя Крука падчас унутранага апытання сярод дэлегатаў Каардынацый рады трапілі ў топ-2 прымальных выбарчых сістэм».

Павел Патапаў адзначае некалькі опцый, паводле якіх канцэпцыі істотна адрозніваюцца паміж сабой: частка з іх прадугледжвае цалкам выбарны склад КР, частка падтрымлівае прынцып дэлегавання (ад траціны да ўсіх) кандыдатаў ад розных грамадскіх структур. Прыкладам, канцэпцыя, прапанаваная Лізаветай Пракопчык, палягае ў тым, што палова кандыдатаў будзе дэлегаваная ад структур грамадзянскай супольнасці.

Павел Патапаў. Фота: яго асабісты архіў

Але зусім не абавязкова, што ў склад Каардынацыйнай рады трапяць усе прадстаўнікі партый і грамадскіх арганізацый, якіх дэлегавалі грамадскія ўтварэнне: мае быць або конкурсны адбор, або дадатковае галасаванне, дадае Павел Патапаў.

Юрась Губарэвіч прапануе правесці выбары па партыйных спісах. Раман Кісляк мяркуе, што без галасавання ў склад рады варта ўключыць 8 палітзняволеных — дзейных сябраў КР. Андрэй Курэйчык выступае за тое, каб выбаршчыкі галасавалі за канкрэтных персон і не было ні дэлегавання, ні партыйных спісаў.

«Кожная канцэпцыя грае на карысць пэўнай аўдыторыі, але трэба імкнуцца пабудаваць справядлівую сістэму, якая нікому не дае прэферэнцый», — кажа кіраўнік працоўнай групы па выбарах.

Калі самі выбары?

Павел Патапаў мяркуе, што працэс распрацоўкі аўтарскіх канцэпцый завершаны — больш няма ахвотных прэзентаваць сваё бачанне фармавання КР. Больш падрабязна пазнаёміцца з наяўнымі прапановамі можна на ютуб-канале Каардынацыйнай рады: відэапрэзентацыі канцэпцый адбыліся 31 кастрычніка і 1 лістапада.

«Мы прыйшлі да таго, што можам выбраць канцэпцыю з гэтага пераліку хоць цяпер — для гэтага існуе фармат рэйтынгавага галасавання. Але ў нас ёсць ідэя зрабіць агульную грамадскую кампанію — далучыць да працэсу іншых дэмакратычных актараў, партыі і грамадскія арганізацыі, у якіх ёсць свае меркаванні пра тое, як мусяць праходзіць выбары. Таму зараз ствараецца аргкамітэт, які, магчыма, распрацуе ўласную канцэпцыю. У яго, хутчэй за ўсё, на першым этапе увойдуць прадстаўнікі КР, Аб'яднанага пераходнага кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай і каардынацыйнай групы партый. Але мы бачым арганізацыйны камітэт больш шырокім і інклюзіўным, з магчымасцю далучыцца самым розным суб’ектам», — гаворыць кіраўнік рабочай групы па выбарах у КР.

Вынікам працы аргкамітэта па фармаванні новага складу рады мусіць стаць такая канцэпцыя, якая будзе задавальняць усіх ці будзе кампраміснай.

«Якраз цяпер наша працоўная група займаецца тым, каб максімальна зблізіць прэзентаваныя канцэпцыі, — каб іх стала менш. Калі ж кардынальнага збліжэння не атрымаецца, мы складзем шорт-ліст, абраўшы фіналістаў, дадамо канцэпцыю аргкамітэта і правядзем галасаванне. Але гэта не канчатковая прапанова, яна ў працэсе абмеркавання», — падзяліўся сваім бачаннем праблемы Павел Патапаў.

Паводле ягоных словаў, выбары ў Каардынацыйную раду адбудуцца прыблізна у пачатку сакавіка, а механізм галасавання будзе залежаць ад таго, якая канцэпцыя фармавання рады будзе прынята. Галасаванне, найхутчэй, пройдзе анлайн з выкарыстаннем платформы «Новая Беларусь». Арганізатары спадзяюцца, што ўдзел у ім возьмуць 100 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

«Заклікаю ўсіх, каму дарагая Беларусь, пайсці разам са мной». Пракопʼеў пачынае палітычную карʼеру і ідзе ў Каардынацыйную раду

Трыа Сахашчык, Пракоп'еў і Ягораў паехала ў турнэ. Пра што гавораць на сустрэчах з беларусамі

Вядомыя людзі, ноўнэймы і 10 чалавек, чые імёны не называюцца. Хто ўвайшоў у абноўленую Каардынацыйную раду

Каментары9

  • Вырабы
    25.11.2023
    Выбiральшчыкi, як правесцi выбары i срубiць бабла. Былi б яны тут, яны б i на этыя выбары пайшлi.
  • даведка
    25.11.2023
    Не знаю, как Константин Бычек, но Дмитрий Збышекович Побяржин может попасть в раду как инвестор Польши.
  • Галасуй Галасуевіч Галасуеў
    25.11.2023
    Ахахаха, выбары з выкарыстаннем платформы "Новая Беларусь"! Напэўна, у Ціндары апытанне будзе больш рэпрэзэнтатыўным і вартым даверу, чым у прыладзе, цалкам кантраляванай ангажаванымі пэрсаналіямі.

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Ігару Ільяшу2

«Ліміт перавышаны». Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе1

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы25

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка4

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд2

Прэм'ер Літвы: Мы павінны быць гатовыя да новых пагроз з Беларусі2

Зяленскі паказаў запуск ракет «Доўгі «Нептун» па тэрыторыі Расіі3

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць