Свет44

«Гугл» нарабіў панікі ў Польшчы, памылкова абвесціўшы навагоднюю дэвальвацыю злотага на 33%

Краіну супакойваў нават міністр фінансаў.

Увечары 1 студзеня пошукавая сістэма Google паведаміла інтэрнэт-карыстальнікам, што курс еўра ў Польшчы падскочыў на 33% і цяпер складае не 4,32 злотага, а 5,73 злотага. Прапарцыйна нібыта падаражэў і даляр, і іншыя валюты.

Прычын навагодняй дэвальвацыі ніхто патлумачыць не мог. Зрэшты, і ніякіх перадумоваў абвалу таксама не было. Адной з версіяй называліся рэзкія змены на рынку золата.

Краіну стаў супакойваць міністр фінансаў Польшчы Анджэй Даманьскі. «Спакойна. Курс золата, які сее паніку, — гэта фэйк. Рынкі ў Азіі хутка адкрыюцца, і сітуацыя вернецца ў нармальнае рэчышча», — напісаў ён у твітары.

Як высветлілі польскія інтэрнэт-карыстальнікі, найхутчэй валютныя хваляванні былі выкліканыя памылкай Google. 1 студзеня Нацыянальны банк Польшчы не выдаў пошукавай сістэме актуальную інфармацыю аб валютных курсах, і гэта прывяло да стварэння фантазійнага курса. Насамрэч курс злотага не змяняўся.

Каментары4

  • ух
    02.01.2024
    Вось так адна карпарацыя можа паваліць цэлую краіну
  • Гугл
    02.01.2024
    ух, у гэтай карпарацыі абарот або капіталізацыя большыя за шэраг краін Еўропы. Так што тут і не дзіўна
  • Bebe
    02.01.2024
    В польском банке есть онлайн кантор. там все текущие курсы. зачем кому-то понадобилось пользоваться долбаным гуглом? он в последнее время обычный поиск информации выполнить не может. 

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе4

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе4

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць