Вайна33

Стаў вядомым лёс экіпажа падбітага расійскага ІЛ-22М

Віктар Клімаў, камандзір расійскага паветранага каманднага пункта Іл-22М, які 14 студзеня быў падбіты, меркавана, украінскімі вайскоўцамі, загінуў. Інфармацыю ў сацсетках пра гэта заўважыў канал «Крымскі вецер».

У расійскіх пабліках пішуць, што Клімаў загінуў у часе атакі.

Другі пілот быў паранены, але здолеў пасадзіць самалёт. Яго цяперашні стан невядомы.

Інфармацыя праз збіццё двух каштоўных расійскіх самалётаў з'явілася 14 студзеня. Самалёт Іл-22М атрымаў пашкоджанні, але сеў на аэрадроме ў Анапе. ДРЛВ А-50 быў збіты. 

Галоўнакамандуючы ўкраінскай арміяй генерал Валер Залужны пацвердзіў збіццё расійскіх звышкаштоўных самалётаў над Азоўскім морам. 

Самалёт ДРЛВ А-50 — унікальны, такіх на ўзбраенні ў Расіі не больш за дзевяць, але не ўсе яны баяздольныя. Кошт такога самалёта больш за 300 мільёнаў даляраў. А-50 — асноўны для ўказанняў па нанясенні ракетных удараў па тэрыторыі Украіны.

Менавіта па ДРЛВ А-50 у лютым 2023 года быў нанесены ўдар дронам на беларускім аэрадроме «Мачулішчы».

Не менш унікальны і самалёт Іл-22М — «паветраны абаронены пункт кіравання». Пад «абароненасцю» маецца на ўвазе ўстойлівасць каналаў сувязі да ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

Гэты самалёт з'яўляецца паветраным камандным пунктам, з якога можна кіраваць войскамі падчас баявых дзеянняў. Паколькі гэты пункт знаходзіцца ў паветры, то яго немагчыма збіць аператыўна-тактычнымі ракетамі.

Каментары3

  • Добрай раніцы
    21.01.2024
    Ванькі паміраюць за яхты пуціна🎉
  • Антисоветчик
    21.01.2024
    Били, бъют и будут бить. СЛАВА УКРАИНЕ!
  • Рэчаіснасьць
    21.01.2024
    Такім павінны быць лёс кожнага акупанта

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»135

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць