Вайна44

Залужны пацвердзіў збіццё расійскіх звышкаштоўных самалётаў над Азоўскім морам

Галоўнакамандуючы ўкраінскай арміяй генерал Валер Залужны паведаміў, што ўкраінцы збілі ДРЛВ А-50 і Іл-22М.

Самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50.

«Воіны Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны знішчылі варожы самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50 і паветраны пункт кіравання праціўніка Іл-22.

Дзякуй паветраным сілам за выдатна спланаваную і праведзеную аперацыю ў Прыазоўі! Слава Украіне!» — напісаў у сваім тэлеграм-канале Залужны.

Самалёт ДРЛВ А-50 — унікальны, такіх на ўзбраенні ў Расіі не больш за дзевяць, але не ўсе яны баяздольныя. Кошт такога самалёта больш за 300 мільёнаў даляраў. А-50 — асноўны для ўказанняў па нанясенні ракетных удараў па тэрыторыі Украіны.

Менавіта па ДРЛВ А-50 у лютым 2023 года быў нанесены ўдар дронам на беларускім аэрадроме «Мачулішчы».

На здымку ІЛ-20, які візуальна падобны да ІЛ-22. Фота: ТАСС

Не менш унікальны і самалёт Іл-22М — «паветраны абаронены пункт кіравання». Пад «абароненасцю» маецца на ўвазе ўстойлівасць каналаў сувязі да ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

Гэты самалёт з'яўляецца паветраным камандным пунктам, з якога можна кіраваць войскамі падчас баявых дзеянняў. Паколькі гэты пункт знаходзіцца ў паветры, то яго немагчыма збіць аператыўна-тактычнымі ракетамі.

Каментары4

  • Вольга
    15.01.2024
    Слава Украіне!
  • Вольны Край
    15.01.2024
    НН, дадайце спасылку на афіцыйны канал генера Залужнага. Хай беларусы чытаюць першакрыніцу, мо хоць меней будуць глядзець бт і расейскія памыйні. Толькі памятайце пра правіла бяспекі калі вы ў РБ.
  • Лаша гуд бай
    15.01.2024
    Пакуль ванькі гніюць ды мёрзнуць у чарназёме за туалеты і залатыя ёршыкі пуцэна, на дно пайшло адразу 2 руzкіх самалёта коштам каля 500 мільёнаў. І гэта толькі за адзін дзень.

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў2

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!10

У Венгрыі прыпынілі працу і выбачыліся СМІ, якія былі асновай прапаганды Орбана. Яны будуць рэарганізаваныя5

«Мы непрыкметна». Як беларусы цяпер едуць у Анапу на адпачынак6

З алімпійскай праграмы выключылі від спорту, які быў у ёй сто гадоў5

Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі1

У новым анлайн-банкінгу Беларусбанка з'явілася беларуская мова5

Складаецца сусветны спіс самых паспяховых 35‑ці маладых беларусаў. Ужо можна падаваць заяўкі5

У Слоніме амапаўцы вучылі мясцовых сілавікоў разганяць пратэсты6

Памёр Мікалай Чаргінец58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў2

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць