Валанцёры ў Дагестане вызвалілі з рабства беларуса, якога купілі за 400 даляраў
Актывістка руху «Альтэрнатыва» Эльвіра Магамедава распавяла, як, рызыкуючы сваім жыццём, яна здолела перахапіць пацярпелага ў зламыснікаў.

Скрыншот відэа тг «Паток»
Шасцёра мужчын, якія ўтрымлівалі грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя, пераследвалі дзяўчыну і білі па шкле яе машыны.
Пазней высветлілася, што Дзмітрый працаваў на цагельні паблізу Каспійска, дакументы хлопца канфіскавалі, але яму ўдалося збегчы, паведамляе тэлеграм-канал «Паток».
«Хутчэй, хутчэй, Дзмітрый, сядай у машыну», — кажа дзяўчына беларусу, які няспешна ідзе да аўтамабіля.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары