Нерухомасць77

У Гродне пабудуюць новы мікрараён — высоткі могуць сапсаваць від на Каложскую царкву

Хутка ў Гродне пачнуць узводзіць новы мікрараён «Залаты» на 6 тысяч жыхароў, з будынкамі вышынёй да 19 паверхаў. Ён будзе знаходзіцца непадалёк ад гістарычнага цэнтра і Каложскай царквы. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: скрыншот з сэрвісу «Яндэкс панарамы»

Новы мікрараён з'явіцца паміж праспектам Будаўнікоў, вуліцамі Вясенняй і Каліноўскага. Раней яго называлі «Вясенні», але летам 2023 года перайменавалі ў «Залаты». Забудова будзе рознаўзроўневай — ад 4 да 19 паверхаў. 

Гродзенскі гісторык архітэктуры Мечыслаў Супрон лічыць, што новы мікрараён сапсуе панараму гістарычнага цэнтра Гродна, у тым ліку від на Каложскую царкву.

«Я больш чым перакананы, што ўзвядзенне новага квартала на фоне храма 12 стагоддзя — аднаго з галоўных кандыдатаў на трапленне ў спіс ЮНЕСКА ад Беларусі — можа негатыўна паўплываць на станоўчае рашэнне камісіі.

Па апублікаваных рэндарах складана дакладна ацаніць, наколькі моцна будзе сапсаваная панарама, але відавочна, што 15– і 19-павярховыя дамы ў пару кіламетрах ад Каложы будуць вельмі моцна выбівацца», — лічыць краязнаўца.

Калі глядзець на Каложу са старога моста, то нават цяпер можна заўважыць, як на фоне храма бачны дах 15-павярховага дома на рагу вуліц Каліноўскага-Вясенняй.

Фота: скрыншот з сэрвісу «Яндэкс панарамы»

Адзін з трох 19-павярховых дамоў, якія плануюць пабудаваць, будзе стаяць непадалёк. Астатнія два дамы — яшчэ бліжэй да храма. 

Краязнаўца не разумее, навошта 370-тысячнаму гораду дамы вышынёй у 19 паверхаў.

«Ці варта гораду расці ў вышыню, калі зямля ў абласным цэнтры не каштуе столькі, каб была патрэба ахвяраваць камфортам дзеля таго, каб размясціць больш кватэр?» — задаецца пытаннем Супрон.

Ён звяртае ўвагу, што ў параўнанні з рэндарамі, якія былі апублікаваныя ў 2021 годзе, колькасць кватэр і вышыня дамоў павялічыліся. У «Залатым» з’явіцца 2475 кватэр супраць 2284. 

Візуалізацыя мікрараёна «Залаты». Крыніца фота: grodno.in

«Спачатку самымі высокімі мусілі быць 15-павярховыя дамы, што таксама не мала. Але ў выніку вырашылі пабудаваць тры 19-павярховыя «слупы» ўнутры мікрараёна, а 8-павярховы дом каля будучага кальца на выездзе да Новага моста замянілі 15-павярховым».

Падобная забудова не адпавядае сучасным еўрапейскім стандартам горадабудаўніцтва, гэта хутчэй азіяцкі стыль, кажа краязнаўца.

«У Польшчы і Літве ніхто цяпер не робіць такія спальныя раёны. У Еўропе будуюць 4-5-6-павярховыя жылыя дамы, ствараюць камфортнае асяроддзе, каб не перагружаць архітэктуру квартала. У суседзяў падобны квартал будзе разлічаны не на 6 тысяч, а на 2-3 тысячы жыхароў.

Шматпавярховік у Гродне. Ілюстрацыйны здымак

Таксама ў выпадку з «Залатым» застаецца пытанне, дзе жыхары будуць пакідаць машыны. Пад’езду да гэтых 19-павярховікаў няма, аўтамабілі трэба будзе пакідаць недзе ўздоўж квартала. Гэта нонсэнс, бо такія дамы мусяць мець пад сабой падземны паркінг на некалькі паверхаў уніз», — разважае Супрон.

Будаўніцтва падземных паркінгаў прадугледжвалася ў першапачатковым плане, але ў выніку вырашылі зрабіць паркоўкі вакол раёна.

Каментары7

  • Васіль
    31.01.2024
    Ну а калі яшчэ ўся гэтая хеўра зможа накрасьці, каб і сабе, і ўнукам? Апошні хапун, і яны гэта разумеюць. Бо што будзе калі яны пераабуюцца і стануць "апазіцыяй" - невядома, заходніх грантаў на ўсіх можа не хапіць.
  • Фэйспалм
    31.01.2024
    Цікава, чаму ёсць такія тэрміны, як "Сталінкі", "Хрушчоўкі", "Брэжнеўкі" але няма "Лукашэнкаўкі". Гэта ж менавіта ў яго перыяд кіравання ўскраіны ( і не толькі) беларускіх гарадоў забудоўваюцца гэтымы пачварнымі чалавейнікамі
  • а
    31.01.2024
    дык тэрміны ж здаецца ўзніклі пасля смерці важдзей?..

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар МЗС Польшчы: Пачобут адмовіўся звяртацца да Лукашэнкі з просьбай аб вызваленні9

Украіна даставіць вызваленых палітвязняў у краіны Еўрасаюза2

Ціханоўская: Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў і змяніў маршрут выезду палітвязняў6

«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі1

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць