Асуджанаму на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму палітвязню хочуць дадаткова ўзмацніць рэжым
Паўла Саву затрымалі 1 снежня 2020 года па «справе Аўтуховіча» і асудзілі на 20 гадоў калоніі.

Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі) і ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены групай асобаў). На судзе ён адмовіўся даваць паказанні, таму зачыталі тыя, якія Сава даваў падчас следства, піша «Вясна».
У кастрычніку 2022 года Гродзенскі абласны суд прызначыў Паўлу 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і 700 базавых велічыняў штрафу (22 400 рублёў).
Тэрмін палітвязня накіравалі адбываць у аршанскую калонію № 8. Але сёння, 12 лютага, у судзе будзе разглядацца справа аб «замене рэжыму ўтрымання і пераводзе Паўла ў іншую папраўчую установу. Яго могуць перавесці на турэмны рэжым.
Падтрымаць Паўла:
ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары