Эканоміка1010

У Беларусі сталі выпускаць замест ролтана «лапшуху»

У Беларусі ўпершыню выпусцілі сваю локшыну хуткага прыгатавання. Як сцвярджаецца, яна ўся з натуральнымі інгрэдыентамі, а называецца «Лапшуха».

Пра з'яўленне ў продажы першай беларускай локшыны хуткага прыгатавання «Лапшуха» з рознымі смакамі паведаміла ў сацсетках яе вытворца — барысаўская кампанія «Пряный дом».

Калі верыць вытворцу, беларуская локшына не паўтарае імпартных аналагаў і мае натуральны смак за кошт уключэння сухіх інгрэдыентаў — курынага мяса, сыру, цыбулі і грыбоў. 

«Так, вы правільна прачыталі, менавіта сушанае на нашай вытворчасці мяса (курынае філе), сушаны сыр і смажаная цыбуля з грыбамі проста з вытворчай патэльні. Думаем, такая разнастайнасць задаволіць нават самага патрабавальнага гурмана», — адзначае прэс-служба «Пряного дома».

У лінейцы тавараў мае быць локшына «Курыная з мясам», «Курыная вострая з мясам», «Грыбная», «Сырная», а таксама са смакам «Курыца».

Каментары10

  • Хуч
    17.02.2024
    Лапшуха, што лука на вушы народу вешае вось ужо амаль 30 год.🤣🤣🤣
  • афэлак
    17.02.2024
    З такой назвай купляць ня буду. Буду зноў узбекскую браць
  • Ёсік
    17.02.2024
    У 1996 сумеснае беларускае прадпрыемства з Магілёва вырабляла лакшыну хуткага прыгатаваньня, тады яшчэ не было ніякіх ролтанаў, біг ланчаў і мівіны. Чаму надалей не развівалі гэтую галіну, не ведаю.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць