Украінскі беспілотнік нанёс удар па Наваліпецкім металургічным камбінаце
Паводле непацверджанай спецслужбамі інфармацыі, пажар узнік з-за «падзення лятальнага апарата».

Па даных Новаліпецкага металургічнага камбіната, на тэрыторыі коксахімічнай вытворчасці «адбыўся хлапок», пажар быў лакалізаваны. Паводле непацверджанай спецслужбамі інфармацыі, пажар узнік праз «падзенне лятальнага апарата», сказаў Ігар Артамонаў, піша РБК.
«Агонь патушаны, пацярпелых няма. Пагроза выкіду небяспечных рэчываў адсутнічае», — напісаў ён у тэлеграм-канале.
Паводле яго слоў, па непацверджанай спецслужбамі інфармацыі, пажар узнік з-за падзення лятальнага апарата. «Цяпер гэтую інфармацыю і апублікаваныя ў сацыяльных сетках відэа правяраюць», — дадаў Артамонаў.
Ён удакладніў, што ўсе службы рэгіёна прыведзены ў рэжым максімальнай гатоўнасці. Губернатар папрасіў жыхароў «не паддавацца паніцы і давяраць толькі афіцыйнай інфармацыі». «Цяпер такія навіны прыходзяць і з суседніх рэгіёнаў», — дадаў ён.
Новаліпецкі металургічны камбінат — найбуйнейшы ў Расіі вытворца сталі, гэта асноўная вытворчая пляцоўка Групы НЛМК, гаворыцца на сайце прадпрыемства. Па выніках 2021 года яго магутнасці складалі 14,2 млн т.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары