Шаранговіч упершыню ў кар'еры набраў чатыры балы за матч і прызнаны першай зоркай гульні
Ягоны «Калгары» выйграў у гасцях у «Тампы» ў матчы Нацыянальнай хакейнай лігі з лікам 6:3. Ягор закінуў дзве шайбы і аддаў дзве галявыя перадачы.

Ягор гуляў у цэнтры першага звяна. Яго партнёрамі сталі Жанатан Юбердо і Мэт Караната. Шаранговіч (Sharky) закінуў на 27-й і 29-й хвілінах.
A perfect dish from Huby and Sharky's patented finish? Yeah, that lamp was lit. pic.twitter.com/7QhLfjmSJ5
What a shot, Sharky pic.twitter.com/VMkS3ye1b0
Як вынік, Шаранговіча прызналі першай зоркай матчу. Ён упершыню ў кар'еры набраў за матчы 4 балы (2+2).
У сезоне ў Ягора ў 62 гульнях 45 выніковых дзеянняў (25 закінутых шайбаў і 20 галявых перадачаў).
«Калгары» з 67 баламі ў 62 паядынках займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Адставанне ад зоны плэй-оф складае шэсць балаў. Да канца рэгулярнага чэмпіянату — 20 гульняў.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Гэта называецца татальная свядомасць. То хвароба. Праяўляецца яна так. Нармальны чалавек не можа быць за Лукашэнку ці Пуціна. Толькі неадэкват. Ці наадварот. І гэта можна аднесці да розных сфераў. Для людзей з татальнай свядомасцю няма іншага меркавання. Усе, хто яго прытрымлівацца, неадэкваты