Грамадства7979

Усаў знайшоў нагоду ўпікнуць Ціханоўскую — бо выказала спачуванні сем’ям ахвяраў тэракту

Палітык Павел Усаў, адзін з лідараў руху «Вольная Беларусь», адрэагаваў на зварот Святланы Ціханоўскай. Тая ўвечары пасля тэракту ў Маскве выказала спачуванні сем’ям ахвяраў. 

«У Расіі адбыўся тэракт, загінулі каля 40 чалавек, сотні параненых. Некаторыя, у тым ліку прадстаўнікі беларускай дэмапазіцыі, для піяру ці па старой звычцы пачалі выказваць слёзныя спачуванні.

«Я выражаю искренние соболезнования семьям и близким погибших в этой чудовищной трагедии. И желаю здоровья всем тем, кто пострадал» (Тихановская).

Трагедыя? Так? Па-чалавечы?

Тады чаму б па-чалавечы штодня не выказваць спачуванні украінцам, якія гінуць ад рэгулярных абстрэлаў, калі ад расійскіх ракет і бомб руйнуюцца дамы і цэлыя гарады. Што, ужо з гэтым звыкліся? Статыстыка? Вайна? Ужо не такая трагедыя?

У любым выпадку грамадства, якое падтрымлівае вайну і рэжым, нясе адказнасць за злачынствы і плоціць крывавую цану. Невінаватых няма», — напісаў палітык у сваім тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

Каментары79

  • Зянон
    23.03.2024
    НН знайшла нагоду, каб унікнуць Вусава
  • Чытач
    23.03.2024
    Мае рацыю
  • мясцовы2
    23.03.2024
    Хіба ён не мае рацыю?

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра гістарычнае пагадненне з ХАМАС3

Маліны ці ажыны — якія ягады больш карысныя?1

Трамп паставіў пад сумнеў перадачу Украіне ліцэнзіі на ракеты для Patriot8

Дроны ўдарылі па складах Wildberries і НПЗ у Валгаградзе11

Іспанія не дае рады наплыву мігрантаў у сваім афрыканскім анклаве20

Дзярждэп ЗША на міжнароднай канферэнцыі паказаў карту Афрыкі, якую намаляваў ШІ. Яна здзівіла5

«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»10

Шматдзетную сям'ю пад Крывым Рогам забіла ракета з КНДР1

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць