Баранавіцкаму іпэшніку пагражае да 12 гадоў турмы за «заклікі да санкцыяў»
Спачатку 47-гадоваму Сяргею Бунату далі пятнаццаць сутак за рэпост ажно з 2017 года.

Сяргею Бунату, калі меркаваць па сацсетках, 47 гадоў. Ён з Баранавічаў, меў статус індывідуальнага прадпрымальніка.
Сяргея затрымалі 31 жніўня 2023 года. Спачатку — за рэпост у Аднакласніках, які ён зрабіў яшчэ ў сакавіка 2017 года. Гэта публікацыя Белсата з групы STOP LUKA пра Дзень Волі-2017. За гэта Сяргею прасудзілі пятнаццаць сутак арышту.

Пасля гэтага Буната перазатрымалі па крымінальнай справе. Яго вінавацяць у «закліках да санкцый». Гэта можа быць што заўгодна — ад каментара ў сацсетках да паведамлення дэмакратычным сілам пра тое, што нехта абыходзіць санкцыі.
Цяпер яму пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў турмы. Вядома, што Сяргея дома чакаюць непаўналетняя дачка і жонка.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ-
Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ
-
Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім
-
Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Калі санкцыі не працуюць, то навошта дурыць людзям галаву, дэкларуя іх як зброю супраць рэжыму ?
У свеце поўна краін з санкцыямі, ад якіх нічога не змяняецца, акрамя хужэйшага жыцця народаў гэтых краін.