Астравец, Столін, Жабінка — рэйтынг беларускіх гарадоў, у якіх насельніцтва павялічваецца насуперак усяму
У 2023 годзе ў Беларусі налічылася 23 гарады ці гарадскія пасёлкі ў статусе райцэнтраў, у якіх колькасць насельніцтва вырасла насуперак агульным тэндэнцыям.

Найбольшы прырост быў у Гродне (+2398).
Таксама істотна павялічылася насельніцтва Брэста і Жабінкі, якую лічаць спадарожнікам абласнога цэнтра (агулам +2196).
Яшчэ ў адну групу можна вылучыць гарады і пасёлкі ў ваколіцах Мінска — Смалявічы, Фаніпаль і Мачулішчы агулам выраслі на 1452 чалавек. І гэта без уліку Копішча, якая лічыцца вёскай на 18 тысяч жыхароў, і аграгарадка Калодзішчы, дзе жыве больш за 20 тысяч беларусаў.
Усе астатнія гарады, раскіданыя па Беларусі, дадалі яшчэ 1200 чалавек — з іх вылучаецца атамны Астравец (+311). Ад моманту пачатку будаўніцтва АЭС насельніцтва вырасла амаль удвая і ўжо перавысіла 15 тысяч чалавек.
| 2023 | 2024 | Розніца | ||
| 1 | Гродна | 358717 | 361115 | 2398 |
| 2 | Брэст | 342461 | 344470 | 2009 |
| 3 | Смалявічы | 21820 | 22679 | 859 |
| 4 | Фаніпаль | 17768 | 18252 | 484 |
| 5 | Астравец | 14805 | 15116 | 311 |
| 6 | Столін | 13550 | 13785 | 235 |
| 7 | Жабінка | 14231 | 14418 | 187 |
| 8 | Петрыкаў | 10303 | 10401 | 98 |
| 9 | Стоўбцы | 17640 | 17737 | 97 |
| 10 | Высокае | 4843 | 4913 | 70 |
| 11 | Вялікая Бераставіца (г.п.) | 5665 | 5728 | 63 |
| 12 | Нясвіж | 15907 | 15968 | 61 |
| 13 | Лагойск | 15515 | 15565 | 50 |
| 14 | Лунінец | 23548 | 23592 | 44 |
| 15 | Чачэрск | 8885 | 8927 | 42 |
| 16 | Глыбокае | 17707 | 17746 | 39 |
| 17 | Чэрыкаў | 7774 | 7800 | 26 |
| 18 | Бешанковічы (г.п.) | 6884 | 6904 | 20 |
| 19 | Дуброўна | 6909 | 6929 | 20 |
| 20 | Міёры | 7815 | 7835 | 20 |
| 21 | Нароўля | 8352 | 8371 | 19 |
| 22 | Чэрвень | 10542 | 10545 | 3 |
| 23 | Ліда | 103915 | 103916 | 1 |
*Мачулішчы — гарадскі пасёлак без статуса райцэнтра. У ім насельніцтва вырасла на 109 чалавек (з 10474 да 10583).
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары