Аляксандр Зінчанка, 27-гадовы абаронца лонданскага «Арсенала», даў інтэрв'ю праграме Бі-бі-сі Newsnight. Цалкам яно выйдзе ў эфір у пятніцу ўвечары, але некаторыя ўрыўкі з яго ўжо паказалі.

Аляксандр Зінчанка. Фота: ФК «Арсенал»
Па ўзросце футбаліст трапляе пад мабілізацыю нават па старым заканадаўстве — па новым законе, які ўступіў у сілу ў чацвер, мінімальны ўзрост мабілізацыі быў паніжаны да 25 гадоў, і Зінчанку спыталі, ці паедзе ён на радзіму ваяваць, калі яго прызавуць.
«Думаю, што адказ ясны. Паеду», — адказаў Зінчанка.
Таксама ён распавёў, што ахвяраваў каля 1 млн фунтаў стэрлінгаў (1,26 млн даляраў) на дапамогу людзям ва Украіне.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары