Улады Мінска ўзгаднілі адкрыццё сёлета 608 летніх тэрас каля кавярняў. У 2023-м іх працавала ўсяго 524, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алену Нагорную.

«Летнія тэрасы як працяг залаў кавярняў, бараў і рэстаранаў, карыстаюцца папулярнасцю ў наведвальнікаў, таму такая форма гандлю развіваецца.
Прыродная вясна ў гэтым годзе пачалася рана, таму суб'екты гаспадарання ўжо вядуць падрыхтоўку да адкрыцця летніх тэрас. 320 летніх кавярняў запрацуюць да 15 красавіка, астатнія 288 адкрыюцца да 1 траўня», — сказала Нагорная на нарадзе ў Мінскім гарвыканкаме.
Чыноўніца ўдакладніла, што найбольшая колькасць летніх тэрас засяроджаная ў цэнтры горада і ўздоўж асноўных праспектаў.
Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, у сваю чаргу, даручыў прапрацаваць пытанне адкрыцця летніх тэрас і ў спальных раёнах.
«У горадзе хапае добрых месцаў, не толькі ў цэнтры, дзе можна ўладкаваць тэрасы для адпачынку жыхароў», — сказаў ён, адзначыўшы таксама, што на ўсіх летніх тэрасах у сталіцы павінна быць годнае кветкавае афармленне.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Абавязкова каб людзі травіліся дымам ад праспектаў падчас прымання ежы? Як там, анколагі ў паліклініках ёсць?