Грамадства22

Прызыўнік прыехаў у псіхіятрычную бальніцу і адмовіўся ў ёй ляжаць. Яго судзілі

Увосень 2023 года 23-гадовы жыхар Івацэвічаў праходзіў мерапрыемствы па прызыву на вайсковую службу. Падчас іх псіхіятр-нарколаг накіравала хлопца ў псіхіятрычную бальніцу «Магілёўцы» ў Пружанскім раёне, каб там удакладнілі дыягназ «Змяшанае расстройства асобы», а таксама ў іншую ўстанову для ўдакладнення дыягназу « Ужыванне алкаголю са шкоднымі наступствамі». Але ён там доўга не пратрымаўся і пайшоў пад суд, піша BG.Media. 

Выязны суд над прызыўніком у Івацэвіцкім раёне 18 сакавіка 2024 года. Фота: Пракуратура Брэсцкай вобласці

Калі хлопец прыехаў у бальніцу, яго засялілі ў палату. Умовы ў ёй яго абурылі. Як напісана ў судовых матэрыялах: «Дзверы ў палату адсутнічалі, у прыбіральні не мелася асобных боксаў. Былі зачыненыя ўваходныя дзверы аддзялення на ключ». Тады хлопец пайшоў да галоўнага лекара і напісаў заяву аб адмове праходжання абследавання ў гэтай бальніцы.

Пра гэта даведаліся ў вайсковым камісарыяце Івацэвіцкага раёна і запатрабавалі, каб прызыўнік усё ж лёг у псіхіятрычную бальніцу, але ён зноў адмовіўся. А калі восеньскі прызыў завяршыўся, на хлопца завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 435 КК («Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу»).

Суд над ім вырашылі зрабіць «паказальным». Яго правялі 18 сакавіка ў будынку вайсковага камісарыята Івацэвіцкага раёна, на суд прывялі «асоб прызыўнога ўзросту». «У судовым пасяджэнні абвінавачаны паказаў, што прызнае віну цалкам, але фактычна віну не прызнаў», — напісана ў судовай пастанове.

Пры вынясенні прысуду суддзя ўлічваў «асобу абвінавачанага — наяўнасць пастаяннага месца жыхарства, адсутнасць судзімасці, у той жа час наяўнасць фактаў шматразовага прыцягнення абвінавачанага да адміністрацыйнай, а таксама яго прыцягненне раней да крымінальнай адказнасці, пасрэдную характарыстыку па месцы пражывання, адсутнасць пастаяннага месца працы». Пазіцыю хлопца адносна ягонага стану здароўя (ён не лічыў сябе псіхічна хворым) і ўмоў для знаходжання ў бальніцы ніяк не ўлічылі.

У выніку суд Івацэвіцкага раёна прызнаў хлопца вінаватым ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу па ч.1 арт. 435 КК РБ і прызначыў яму два месяцы арышту.

Каментары2

  • даведка
    15.04.2024
    В армию призывать такого не хотели, а по закону следовало, поэтому решили сделать психом, но в итоге судили.
  • Беларус
    15.04.2024
    Цi трэба бамбiць гэтых лукашысцкi канцлагерчык пытанне рытарычнае

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць