Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»
Яшчэ ў пачатку года хлопец абараняў дысертацыю пра інвестыцыі ў чалавечы капітал, а пасля трапіў за краты.

Міраслаў Бандарэнка
28‑гадовага юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (арт. 361 КК). Яму пагражала да пяці гадоў хіміі ці да шасці гадоў калоніі. Дакладны прысуд пакуль невядомы. КДБ уключыў хлопца ў свой спіс «тэрарыстаў».
Міраслаў Бандарэнка — выпускнік юрыдычнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння ўніверсітэта ён пайшоў у навуку — у пачатку 2026 года абараніў дысертацыю па тэме «Прававы рэжым інвестыцый у чалавечы капітал».

Міраслаў Бандарэнка
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары