«Дайце фота мразі». Ціханоўскі атакаваў гумарыста Джыпсінкова. Той адказаў
«Хто ён, што ён і дзе працуе, будзем разбірацца», — пагражае Ціханоўскі.

Джыпсінкоў — папулярны беларускі твітар-блогер, чые жарты разыходзяцца па ўсім інтэрнэце. Міхаіл Цыганкоў — гэта сапраўднае імя блогера — часта смяецца і на палітычныя тэмы. І тут у яго адбылося непаразуменне з Сяргеем Ціханоўскім. Канфлікт разліўся адразу на некалькі сацсетак — і на фэйсбук, і на трэдсы, і на твітар.
Калі Ціханоўскі анансаваў вайну з «Нашай Нівай», Джыпсінкоў удакладніў у яго: «Гэта рашучы ўдар па нашанівізму?» Каментар сабраў у чатыры разы больш лайкаў, чым стартавы допіс Ціханоўскага.
А ў твітары Джыпсінкоў напісаў: «Сяргей Ціханоўскі з размахам абвясціў вайну незалежным СМІ».
Гэта выклікала абураную рэакцыю з боку Ціханоўскага.

«Сярога, а што гэта за Джыпсінкоў. Ён пастаянна гадзіць і ліе дзярмо ў твітары. Я думаў, гэта прапаганда Лукі. Гэта наш, ці што? Дайце фота мразі і апісанне, хто ён, што ён і дзе працуе, будзем разбірацца», — спытаў Ціханоўскі ў Сяргея Спарыша, паплечніка Вольгі Карач і ненавісніка Святланы Ціханоўскай.
Спарыш для даведкі накідаў у адказ спасылак на ранейшыя інтэрв’ю Джыпсінкова.
«І чо яна ўзлаваная такая, гэтая мразь? Чаму яе называюць легендай твітара?» — задаўся наступным пытанне Ціханоўскі.
Джыпсінкоў вырашыў адказаць палітычнаму дзеячу.
«Цыганкоў Міхаіл Юр’евіч, 1995 года нараджэння, г. Бабруйск. Працую ў міжнароднай ІТ кампаніі, задавайце пытанні», — прадставіўся ён па-беларуску. Але для камунікацыі з Ціханоўскім перайшоў на рускую: «Пішу на зразумелай [мове]. Я, Цыганкоў Міхаіл Юр'евіч, хацеў бы папрасіць прабачэння за тое, што мае прыколы так доўга выводзілі тваю амбіцыйную душу паэта з раўнавагі. Абяцаю, што ўсе наступныя будуць лепшыя і свіст флягі будзе чутны ад штата Georgia да Georgia».
«Даводзіць справу да судоў за абразы мы не будзем, мы ж прыстойныя людзі. Разбярэмся смешнымі карцінкамі і каламбурамі», — падсумаваў ён.
І пачаў посціць мемы на тэму.


Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары