Усяго патроху11

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў

21‑гадовы Раман Канаплянік ужо месяц працуе на «Магілёўліфтмашы» і за гэты час ператварыўся ў сапраўдную тыкток-зорку. Малады інжынер зачароўвае расповедамі пра свой завод — уражанні ў яго зусім не тыя, якіх чакаеш ад такіх месцаў.

Фота: скрын з «РТР Беларусь»

Раман трапіў на магілёўскі завод па размеркаванні. Яго спецыяльнасць – інжынер-электронік: хлопец павінен кантраляваць працу станкоў, праграмаваць іх і рамантаваць электронныя прылады.

Яшчэ да сваёй працы Раман запісваў рылзы ў інстаграме, але звычайна яны набіралі не больш за некалькі тысяч праглядаў. Але ж відэа з аповедамі пра завод, якія цяпер робіць хлопец, прынеслі яму сапраўдную папулярнасць.

Ролік, дзе Раман распісвае плюсы працы на яго заводзе, атрымаў за 11 дзён амаль 570 тысяч праглядаў, не кажучы пра сотні тысяч праглядаў на тыктоку:

«Я ўкалваю на заводзе «Магілёўліфтмаш». І так, у нас вельмі зручны графік з 7:00 да 15:30. Я прыходжу дахаты ўвечары, і ў мяне яшчэ куча часу. Я ўкалваю на заводзе «Магілёўліфтмаш», але, хлопцы, у нас ёсць бясплатная страхоўка, па якой можна запісацца да дактароў. Я нават запісаўся ўжо на МРТ, якое каштуе мільён грошай.

Я працую на заводзе «Магілёўліфтмаш», і нас добра кормяць. Літаральна вось такая порцыя каштуе ўсяго 5 рублёў, але пры гэтым усё максімальна смачна. Я працую на заводзе «Магілёўліфтмаш», і прыкіньце, хлопцы, тут ёсць бясплатная лазня».

У сваім профілі ў інстаграме Раман падпісвае сябе як мадэль. Хлопец разумее, што яго мадэльны выгляд не зусім спалучаецца з вобразам рабочага, і запісаў на гэтую тэму асобны рылз. Гэты кантраст настолькі ўражвае некаторых каментатараў, што яны не вераць, нібыта хлопец сапраўды працуе на заводзе:

«Навошта ўводзіць людзей у зман? Ты ж ні разу на заводзе не працаваў».

«Гэты Магілёўліфтмаш цяпер з вамі ў адной лазні?»

«Колькі за рэкламу заплацілі?»

Але ж выглядае, што Раман сапраўды працуе на заводзе — днямі ён паказваў «Магілёўліфтмаш» карэспандэнтам дзяржаўнага канала. А заадно і расказваў, чым займаецца ў першы месяц працы акрамя трэніровак і лазні:

«Мы з маім кіраўніком увесь час ходзім у цэх, ён мне пастаянна нешта паказвае і расказвае. Калі шчыра, тут не засумуеш. [Памятаю] савецкія ўстаноўкі пра завод, пра тое, што праца тут — гэта кляймо. Але такога насамрэч увогуле няма.

Калі ты сюды прыходзіш, у цябе ёсць магчымасць росту, ты сапраўды можаш вывучыць нешта новае, табе могуць усё паказаць і расказаць».

Да хлопца ў каментары прыйшлі і людзі, якія працавалі на заводзе нашмат больш за месяц. Яны папярэджваюць, што з цягам часу ўражанні Рамана ад завода могуць змяніцца:

«Ты адрабі год ці болей, потым зразумееш. Я таксама так лічыў, калі пачынаў працаваць».

«Пра заробкі раскажы і іх рост за апошнія пяць гадоў».

«Я працаваў у тры змены, і таксама была першая змена з 7:00 да 15:30. Але класціся спаць у 22:00 я не мог, а ўставаць трэба ў 5‑й раніцы. Здагадайцеся, хто год спаў па 6 гадзін і знішчыў сабе цыркадныя рытмы?»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага3

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі12

«Затое не было адчування, што ты звер». Севярынец распавёў, у якую пакуту ператвараецца ў зняволенні звычайнае пытанне гігіены6

Беларускі добраахвотнік Жэрар расказаў сваю версію справы, якую завялі на яго ва Украіне7

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага3

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць