Грамадства

«Шанцы ёсць заўсёды». Сястра беларускі Кацярыны Саковіч, якая знікла ў Непале, расказала, як ідуць яе пошукі

26 жніўня на поўначы Непала і ў прыгранічных да яго рэгіёнах Кітая здарылася моцная паводка: пасля землятрусу і сыходу селевага патоку рака Бхотэ-Кошы выйшла з берагоў, разбурыўшы вёскі, дарогі і гідраэлектрастанцыі. Паводле актуальных даных з непальскага боку, колькасць загінулых у выніку катастрофы ўжо перавысіла 1 тысячу чалавек. Яшчэ больш за 3,9 тысячы лічацца знікламі без вестак. У іх ліку — адна грамадзянка Беларусі, 41‑гадовая Кацярына Саковіч, пра якую мы пісалі раней. Выданне «Анлайнер» звязалася з роднай сястрой дзяўчыны Дарынай, якая жыве ў Ізраілі і зараз займаецца каардынацыяй дапамогі ў яе пошуках.

Хто такая Кацярына Саковіч і як яна апынулася ў Непале?

Кацярына — ураджэнка Гродна, але апошнія 16 гадоў жыве ў Мілане. Дзяўчына захапляецца духоўнымі практыкамі і медытацыямі, атрымала дыплом спецыяліста па гэтым кірунку ў Індыі.

«Кацька вельмі светлы чалавек, яна ў нас гарэза і шмат падарожнічае, займаецца духоўным развіццём, — апісвае дзяўчыну сястра Дарына. — Уся мая сям’я, канечне, была не вельмі задаволеная яе падарожжамі ў не самыя бяспечныя месцы. Але ніхто не ведаў, што гэта [паездка ў Тыбет] будзе небяспечная. Яна не збіралася ні на Эверэст, ні на Эльбрус, ні ў якія іншыя экстрэмальныя месцы».

Жнівеньская паездка беларускі была звязаная з корай — рытуальным абыходам свяшчэннай гары Кайлас на поўдні Тыбецкага нагор'я ў Кітаі, непадалёк ад мяжы з Непалам. Паломніцкі маршрут, па якім планавала ісці Кацярына, уключае ў сябе 52 кіламетры пешага шляху і пад'ём на вышыню прыкладна 5600 метраў.

У вялікай групе, арганізаванай непальскім тураператарам Leaf Holidays, лічыцца 55 чалавек. У падгрупе з васьмі турыстаў разам з Кацярынай былі яшчэ сем грамадзян Украіны і гід з Непала, які іх суправаджаў. Ніхто з іх пакуль таксама не быў знойдзены і не выходзіў на сувязь.

Удзельнікі зніклай групы. Кацярына Саковіч — крайняя справа

Што адбылося 26 жніўня і як вядуцца пошукі?

У 6:30 паводле непальскага часу (3:45 па Мінску) Кацярына даслала ў сямейны чат відэа, дзе паведаміла, што выязджае з прыгранічнага пасёлка Цімурэ на памежны пункт Расувагадхі. Менавіта па ім, як стала вядома пазней, прыйшоўся моцны ўдар аднаго з першых патокаў вады, гразі і камянёў.

Невядома, ці знаходзілася група беларускі менавіта ў той момант на КПП, але калі так, то турысты маглі апынуцца ў самым эпіцэнтры катастрофы. Па правераных Дарынай крыніцах, сувязь з кім-небудзь з удзельнікаў групы апошні раз была ў 8:30 па Непале (гэта 5:45 у Мінску).

«Наш тата ўбачыў у навінах, што адбыўся апоўзень, і практычна адразу ж звязаўся са мной. Мы пачалі з'язджаць з глузду, чытаць усе навіны, але ў іх было шмат фэйкаў і недакладнасцяў. Потым ужо я стала маніторыць афіцыйныя крыніцы, звязвацца з МЗС усіх краін».

Гаворка ідзе не толькі пра ведамствы Беларусі, Непала і Кітая. Нядаўна Кацярына атрымала ізраільскі пашпарт, таксама ў яе ёсць дазвол на жыхарства ў Італіі. Але паколькі турыстка заехала ў Непал па беларускіх дакументах, ва ўсіх спісах зніклых без вестак яна лічыцца як грамадзянка толькі Беларусі.

З першага дня пошукаў Дарына дамагалася, каб Кацярына фігуравала ў іх і як грамадзянка Ізраіля. Ізраільскія дыпламаты ўжо пацвердзілі, што гатовыя аказваць консульскую дапамогу, італьянскія ўлады таксама адрэагавалі на запыты блізкіх. Аднак ва ўмовах НС сувязь з Непалам і Кітаем пакуль застаецца няхуткай — даныя ў спісах яшчэ не адкарэктаваныя.

«Рэч у тым, што калі раптам мая сястра знаходзіцца без прытомнасці дзе-небудзь у бальніцы, то гэтыя нестыкоўкі могуць прывесці да таго, што мы не адразу атрымаем пра гэта інфармацыю. А для мяне і ўсёй маёй сям’і вельмі важна як мага хутчэй даведацца, што яна была знойдзена. Усё гэта робіцца толькі для таго, каб як мага хутчэй атрымаць інфармацыю.

Па беларускім, па ізраільскім боку я непасрэдна размаўляю з пасламі, з консуламі, дзяжурнымі лініямі. Тэлефанавала, напрыклад, на кругласутачную лінію беларускага МЗС — усе там цалкам у курсе ўсяго. Тлумачылі, як працуюць дыпмісіі, бо я з гэтым раней не сутыкалася. Спакойна інфармуюць, падтрымліваюць, разумеючы, што я чалавек, які знаходзіцца ў стрэсе. З гэтага пункту гледжання структуры працуюць добра, беларускія у тым ліку».

На гэты момант Кацярына лічыцца зніклай толькі ў непальскіх спісах — верагодней за ўсё, таму што яе група альбо не прайшла далёка па тэрыторыі Кітая, альбо зусім не паспела перасячы мяжу. Такога меркавання прытрымліваецца кіраўнік турагенцтва Leaf Holidays Гапал Тхапа, з якім Дарына таксама трымае сувязь.

Кітайскі бок пераход мяжы ўдзельнікамі групы пакуль афіцыйна не пацвярджае.

«Буду хадзіць па бальніцах»

Дарына разам са сваім маладым чалавекам заўтра вылятае ў Катманду, каб браць удзел у пошуках сястры ўжо на месцы. Ізраільскае МЗС накіравала дзяўчыну на ДНК-тэставанне — гэта стандартная працэдура для сваякоў зніклых без вестак.

«Што будзе рабіцца ў Непале? Я збіраюся разгарнуць такую ж дзейнасць, якую разгарнула ў Ізраілі. Працягну ціснуць на мясцовыя СМІ, каб МЗС [Непала і Кітая] як мага хутчэй далі інфармацыю пра другое грамадзянства. Гэта будзе рана ці позна зроблена, проста агалошванне ў СМІ паскарае гэтыя працэсы.

Я буду хадзіць па бальніцах, усімі спосабамі даведваючыся, што, як і чаму там адбываецца. Заходзіць у бальніцы, шукаць людзей, якія не могуць сябе назваць, ці людзей на ШВЛ. Сваімі вачыма, ручкамі правяраючы. Таму што інфармацыя даходзіць розная: то няма замежнікаў, то блытаніна… Сітуацыя можа змяняцца ў любы момант. Таксама мая мэта — як мага хутчэй прыбыць у які-небудзь штаб, каб таксама праверыць усю інфармацыю, якую мне будуць даваць. Усё для таго, каб мая сям’я не з'язджала з глузду ад невядомасці».

Беларуска, вывучыўшы падобныя выпадкі, запэўнівае, што шанцы выжыць, нават знаходзячыся ў эпіцэнтры сыходу селевага патоку, ёсць, таму і надзею знайсці сястру Дарына губляць не збіраецца.

«Ёсць афіцыйныя даныя, што людзі (знясіленыя, вядома), у якіх нават не было доступу да вады, выжывалі нават праз два тыдні пад заваламі. Таму нягледзячы на тое, як усё выглядае трывожна, страшна, для кагосьці безвыходна, шанцы ёсць заўсёды».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі4

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі4

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць