«Хацелі прыцягнуць увагу да выбараў у КР». Байпол адказаў на крытыку выкарыстання чат-бота плана «Перамога»
Байпол апублікаваў адказ на крытыку выкарыстання чат-бота плана «Перамога»: уночы яго ўдзельнікі атрымалі заклікі ўдзельнічаць у выбарах у КР і падтрымаць спіс №5 «Закон і правапарадак».

У адказе Байпол паведамляе, што спісы тых, хто запісаўся ў план «Перамога» і тых, хто пацвердзіў сваю гатоўнасць да актыўнага супраціву, адрозніваюцца.
«Усе, хто пацвердзіў сваю гатоўнасць да актыўнага супраціву, пераведзены ў іншыя каналы камунікацый у мэтах бяспекі. Але ў чат-боце плана «Перамога» застаюцца дзясяткі і дзясяткі тысяч неабыякавых беларусаў». Менавіта яны і атрымалі рассылку.
«З прычыны таго, што апошняя рассылка задзейнічала вялікую колькасць карыстальнікаў плана «Перамога», і для многіх дадзенае паведамленне стала першым у чат-боце, разумеем гэта выклікала рэзананс. Як следства, СМІ звярнулі ўвагу на нашу апошнюю рассылку, выстаўляючы яе ў негатыўным святле», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Менавіта да гэтай аўдыторыі звярнуўся Байпол з заклікам удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду, бо «ўцягнутасць беларусаў у першыя дэмакратычныя выбары ў XXI стагоддзі — важны сігнал і ўсім нам, і міжнароднай супольнасці аб тым, наколькі беларусы не «перавярнулі старонку» з 2020-га года».
«Менавіта з усведамленнем гэтага абсалютная большасць беларускіх палітыкаў і актывістаў пайшлі на выбары ў Каардынацыйную раду, нягледзячы на ўсе рызыкі і рэпрэсіі, якімі пагражаў і ўжо пачаў рэалізоўваць рэжым», — піша Байпол, дадаючы, што СМІ «не праявілі такой жа актыўнасці ў асвятленні тэмы выбараў і прыцягненні шырокай аўдыторыі да выбараў у Каардынацыйную раду».
«Менавіта таму для прыцягнення ўвагі арміі неабыякавых беларусаў да такіх важных для ўсяго беларускага дэмакратычнага руху выбараў быў выкарыстаны чат-бот плана «Перамога» сёння», — тлумачыць Байпол.
Арганізацыя ніяк не пракаментавала, што падвергла рызыцы людзей у Беларусі.
Падпісаным на план «Перамога» прыйшло апавяшчэнне: галасуйце за Азарава. Што адбываецца і ў чым небяспека
Азараў патлумачыў, што адбываецца са звесткамі з плана «Перамога»
Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»
Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
То бок пытанні бяспекі неабыякавых беларусаў для Азарава нецікавыя? Малайчына! Дарэчы, губазікаўскія інфасметнікі сёння не спыняюць падзякі Азараву. Як для мяне - гэта палітычны канец Азарава, Байпола і "плана "Перамога". Хаця "план "Перамога" імаверней за ўсё заўсёды была фантомам, які пэўны час паспяхова скармліваўся дэмакратычнаму руху Азаравым.