Грамадства11

Затрымалі на працоўным месцы: што вядома пра палітзняволенага аператара АНТ Антона Казельскага

Былы сукамернік палітвязня, з якім яны разам адбывалі адміністрацыйны арышт на Акрэсціна, распавёў «Вясне» падрабязнасці затрымання Антона.

У Мінскім гарадскім судзе 20 траўня распачаўся суд над 38-гадовым аператарам АНТ Антонам Казельскім. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы), а таксама ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). На волі Антона чакаюць жонка і чацвёра дзяцей. Былы сукамернік палітвязня, з якім яны разам адбывалі адміністрацыйны арышт на Акрэсціна, распавёў «Вясне» падрабязнасці затрымання Антона.

Былы арыштант Акрэсціна Сяргей (імя зменена ў мэтах бяспекі) некаторы час у адной камеры знаходзіўся разам з Антонам Казельскім. Паводле слоў Сяргея, аператара АНТ у кастрычніку 2023 года затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу наўпрост на працоўным месцы. Вядома, што на момант затрымання жонка палітвязня была цяжарная і неўзабаве нарадзіла чацвёртае дзіця.

Са словаў сукамернікаў, мужчына прапрацаваў на тэлевізіі паўтара года (з 2022 па 2023 год), а потым у яго знайшлі каментары за 2020 год, у якіх ён нібыта заклікаў выходзіць людзей на пратэст.

«З таго, што Антон распавядаў: яго ўзялі за каментары з заклікамі выходзіць на вуліцу. Хоць сам ён нікуды не хадзіў, за што з яго асобна смяяліся сілавікі, маўляў, «канапавы герой».

Прыехаў на працу, здаецца, па званку калегі або непасрэднага начальніка. З апаратурай (відэакамеры, штатывы). Каля офіса яго сустрэў той, хто тэлефанаваў, нічога не патлумачыўшы, паклікаў за сабой і сказаў: «Тэхніку таксама вазьмі». Відаць было, што чалавек баіцца і засмучаны тым, што патэлефанаваў, сустрэў і выпраўляе. Прывялі ў адзін з кабінетаў у офісе. Далей допыт: «пакажы тэлефон» і іншая класіка. Па прыездзе ў РУУС забралі тэхніку і забралі «на захоўванне». Туды — на захоўванне — трапілі і асабістыя «складаныя тэхнічныя прылады», што менавіта — не памятаю, магчыма, асабісты фотаапарат і ноўтбук. Антон быў засмучаны тым, што чалавек, які выклікаў яго, сказаў узяць апаратуру з машыны з сабой у офіс. АНТшнае абсталяванне, што было пры ім, засталося ў РУУС», — распавядае сукамернік палітвязня.

Сяргей узгадвае, што Антон спрабаваў зрабіць прыемнае сваёй жонцы нават з-за кратаў: «зляпіў ёй кветку з хлеба і спрабаваў яе перадаць на волю».

Пасля адміністрацыйнага арышту Антона перазатрымалі ў межах крымінальнай справы. Цяпер яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Суд над ім распачаўся 20 траўня ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядае суддзя Святлана Макарэвіч.

Падтрымайце Антона грашовымі пераводамі і пасылкамі: 

СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць. Антон Уладзіміравіч Казельскі

Каментары1

  • Ноўнэйм
    23.05.2024
    Здаецца, што тут больш не Антона, а ягоную жонку трэба падтрымаць грашовымі пераводам. Ёй больш патрэбна. А яму яна сама ўжо пералічыць (калі застанецца нешта).

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць