Грамадства

Пасольства Беларусі ў Лондане завінавацілася амаль мільён долараў. Як так атрымалася?

Дыпламаты ігнаравалі правілы і не плацілі за праезд у цэнтр горада — так назапасіўся вялізны доўг.

Пасольства Беларусі ў Лондане завінавацілася кампаніі Transport for London 734 185 фунтаў стэрлінгаў — каля 937 тыс. долараў — за праезд аўтамабіляў у платную зону брытанскай сталіцы. 

У спісе аналагічных даўжнікоў — дыппрадстаўніцтвы 161 краіны, якія агулам вінны амаль 150 млн фунтаў, піша The Daily Mail.

Справа ў тым, што ў 2003 годзе лонданская мэрыя для барацьбы з пробкамі і забруджваннем паветра ўвяла плату за праезд аўтамабіляў у цэнтр Лондана. Першапачаткова тарыф складаў 5 фунтаў, да 2020 года ён вырас да 15 фунтаў — гэты тарыф дзейнічае да гэтага часу.

Як аказалася, увесь гэты час дыпламаты большасці краін ігнаравалі правілы і проста не плацілі за праезд у цэнтр — так і назапасіўся вялізны агульны доўг.

Самым вялікім даўжніком стала пасольства ЗША — яно завінавацілася больш за 14,5 млн фунтаў. У тройцы лідараў таксама пасольства Японіі (10 млн) і ўпраўленне Вярхоўнага камісара Індыі (8,5 млн). Сярод найбуйнейшых даўжнікоў таксама пасольствы Нігерыі, Кітая, Расіі, Польшчы, Ганы, Казахстана і Германіі.

Беларусь размяшчаецца на 40-м месцы. 

Дыпламаты сцвярджаюць, што яны не павінны былі плаціць за ўезд у цэнтр Лондана, паколькі па Венскай канвенцыі дыппрадстаўніцтвы вызваляюцца ад падаткаў у краіне знаходжання.

Аднак у Transport for London заяўляюць, што гэта не падатак, а плата за паслугу, таму плаціць дыпламаты абавязаны.

Цяпер кампанія, якая сур'ёзна пацярпела падчас пандэміі і атрымлівае дзяржаўныя субсідыі, збіраецца звярнуцца ў Міжнародны суд ААН і спагнаць увесь доўг.

Каментары

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пра адстаўку Фёдарава: Вера ў непагрэшнага тэхнакрата невыкараняльная13

Польшча рэзка знізіла выдачу міжнароднай абароны беларусам. У чэрвені адмоў удвая больш, чым станоўчых рашэнняў17

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана2

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму22

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна5

Вячэра, пасля якой ужо не будзе як раней2

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць