Свет2121

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі

Яна не набрала і пяці працэнтаў.

Фрыдрых Мерц. Фота: Nietfeld / picture alliance via Getty Images

У Германіі ўчора прайшло галасаванне на двух рэгіянальных выбарах — у Берліне і ў зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія. Партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ), якая набірае сілу, дабілася чарговага поспеху. У той жа час Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) канцлера Фрыдрыха Мерца, паводле даных выбарчай камісіі, на выбарах у зямельны парламент Мекленбурга — Пярэдняй Памераніі не змог пераадолець 5‑працэнтны бар’ер, неабходны для атрымання мандатаў у парламенце, піша Бі-бі-сі.

ХДС ніколі раней не атрымліваў настолькі нізкага выніку ні на зямельных, ні на федэральных выбарах.

Як піша нямецкае інфармацыйнае агенцтва dpa са спасылкай на даныя выбарчай камісіі зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія, АдГ перамагла на выбарах у мясцовы зямельны парламент, набраўшы каля 38,2% галасоў і апярэдзіўшы левацэнтрысцкую Сацыял-дэмакратычную партыю (СДПГ), якая атрымала 35,5%.

Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) Мерца атрымаў толькі 4,9% галасоў. Гэта азначае, што ХДС не пераадольвае 5‑працэнтны бар’ер, неабходны для атрымання месцаў у парламенце.

Як піша dpa, ХДС, які доўгі час заставаўся найбуйнейшай партыяй пасляваеннай Германіі, раней ніколі не апускаўся ніжэй за 5‑працэнтны бар’ер ні на зямельных, ні на еўрапейскіх, ні на федэральных выбарах. Папярэдні антырэкорд партыі — 9% галасоў — быў зафіксаваны ў Брэмене ў 1951 годзе.

У Берліне каля 25% галасоў атрымлівае леварадыкальная партыя Die Linke («Левая»), а ХДС, які да апошняга часу ўзначальваў рэгіянальную кааліцыю, ідзе на другім месцы з 20%. Але і тут, як паказваюць экзітполы, АдГ займае трэцяе месца з 16% галасоў.

У выступленні адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў канцлер Мерц прызнаў, што выбары ў Мекленбургу — Пярэдняй Памераніі сталі новым ударам для хрысціянскіх дэмакратаў. «Неяк падсаладзіць вынікі ў Мекленбургу — Пярэдняй Памераніі мы не можам, гэта катастрофа», — сказаў ён.

«Вера ў інстытуты нашай краіны падае, і яе актыўна падрываюць радыкальныя партыі справа і злева», — канстатаваў германскі лідар.

Паводле слоў Мерца, ён нясе за гэта адказнасць. Аднак, адхіляючы ўзмоцненыя заклікі сысці з пасады на фоне няўдач ХДС і вельмі нізкіх асабістых рэйтынгаў папулярнасці, ён заявіў, што гатовы правесці краіну праз новыя перамены.

Жыць па-старому, паводле яго слоў, нельга. «Германія павінна стаць краінай новых пачаткаў», — заявіў Мерц. Якія менавіта перамены мае на ўвазе канцлер, пакуль незразумела.

Мануэла Швезіг, старшыня ўрада Мекленбурга — Пярэдняй Памераніі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, лічыць, што АдГ набрала балы, крытыкуючы падтрымку Украіны і адмову ўрада Германіі ад энергетычнага супрацоўніцтва з Расіяй.

«Па-першае, у нашай зямлі многія людзі незадаволеныя падтрымкай Украіны — як фінансавай, так і ваеннай. Па-другое, многія хацелі б, каб «Паўночны паток» зноў запрацаваў», — сказала яна.

Улічваючы працяглую адмову нямецкіх партый ад супрацоўніцтва з АдГ, малаверагодна, што высокі вынік у Мекленбургу — Пярэдняй Памераніі дасць ультраправым рэальныя магчымасці для кіравання гэтым рэгіёнам.

Аднак нядзельныя выбары адбыліся праз два тыдні пасля амаль безумоўнай перамогі АдГ і разгромнай паразы ХДС у зямлі Саксонія-Анхальт і пацвярджаюць тэндэнцыю да гістарычнага пералому ў нямецкай палітыцы.

Каментары21

  • Абцякайце наці
    21.09.2026
    Перажыве, хай нацысты пуціна паўладараць у былой ГДР, на словах, уладу ўсё роўна не атрымаюць, кааліцыю ніхто з імі ствараць не будзе. А на дзяржаўным узроўні нацыкам ўвогулле не свеціць нават і такое
  • Лотар Шульц Мёнхэнгладбах
    21.09.2026
    😊💀😂
  • іх маг гемюзэ
    21.09.2026
    Вось канец тэхнакратычнай стратэгіі быць добрым для ўсіх, мульціканальная омніплатформа па рэцэптах прафесійных кансультантаў.

    Левыя і мігранты ўсё адное галасуюць за больш левыя партыі, а ўвесь астатні электарат - за тых, хто адказвае на крытычныя запыты.

    Палітыка па трэндах уласных групаў у сацмедыя - гэта правал. Усе медыя кансультанты бегалі з гэтай Палестынай 3 гады, тады як нямецкага выбаршчыка больш хвалююць тэракты на ўласных кірмашах.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць