Грамадства1515

Міс Беларусь назвала ганьбай, што не адказала на пытанне пра аўтара «Паўлінкі»

«Я села ў лужыну ўсім целам», — кажа Элеанора Качалоўская.

Пераможца конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2023» Элеанора Качалоўская ў эфіры «Беларусь 1» патлумачыла, чаму не змагла адказаць на пытанне пра аўтара п'есы «Паўлінка» ў фінале конкурсу, піша belarus.kp.ru.

— У тую секунду ў мяне проста рухнуў свет. Гэта такая вялікая публічная ганьба.

Яна прызналася, што для яе з'яўляецца загадкай, чаму суддзі конкурсу даравалі ёй момант інтэлектуальнай віктарыны, калі яна не змагла адказаць на пытанне: «Хто напісаў «Паўлінку?»

Элеанора дадала, што, з аднаго боку, прыйшло разуменне, што яна скончыла ўніверсітэт культуры і мастацтва, пісала па «Паўлінцы» тэатральны дзённік.

— І ў нейкую секунду, калі цябе ў лоб задаюць найпростае пытанне, якое, як потым пісалі ў каментарах, павінен ведаць кожны беларус, ты падаеш у лужыну, сядаючы ў яе ўсім целам. І адказваеш: «Не ведаю». Вось гэта быў мой адказ.

@nashaniva Міс Беларусь прызналася, што «села ў лужыну ўсім целам» #Лукашэнка #нашаніва #беларусь #лукашенко #беларусьновости #чиновники ♬ Funny Sound - Larra Backsound

Яна дадала, што не адказала на пытанне з прычыны звычайнай разгубленасці.

— Напэўна, імгненнае глупства, здранцвенне ад сітуацыі і немагчымасць сабрацца, быць у сабе ўпэўненай, у сваіх ведах і сказаць: гэта Янка Купала.

Міс Беларусь у інтэрв'ю распавяла пра хейт, з якім сутыкнулася пасля конкурсу.

— Мне трапляліся людзі ў 90% адэкватныя, добрыя, якія, напэўна, больш са станоўчага боку да мяне звярталіся. І літаральна 10% — гэта тыя, хто хацеў выказаць сваё меркаванне. Калі ласка, гэта іх меркаванне, і яны маюць на гэта права. Я не ўспрымала гэта як агрэсію, як хейт.

Качалоўская таксама прызналася, што ў першыя месяцы пасля перамогі ў конкурсе баялася браць у рукі тэлефон і заходзіць у сацыяльныя сеткі.

— Заходзіш у сацыяльную сетку і баішся ўбачыць нейкі гнеўны ліст або агрэсію на бацькоў, на блізкіх людзей. Вось баялася больш, калі закрануць нешта вельмі роднае і блізкае, —прызналася Міс Беларусь — 2023.

Каментары15

  • Янкель
    26.06.2024
    Ганьба, дзяўчо, што ты прымаеш удзел у мерапрыемствах хунты і хутка пойдзеш у абслугу.
  • Кіраўніца Купалаўскага тэатра выступіла на адкрыцці алкагольнай крамы ў
    26.06.2024
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/?c=ar&i=275253

    яна скончыла ўніверсітэт культуры і мастацтва, пісала па «Паўлінцы» тэатральны дзённік.

    в Упалофский ее - там такие нужны
  • нявеста азаронка
    26.06.2024
    а пасля 20-га і няма Міс Беларусь. узгадайце, як масава не прыходзілі на адборачны тур, або прыходзіла якая адна... ганьба

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы3

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

З’явіўся трэйлер фільма з Цілем Швайгерам, які знялі ў Мінску1

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы3

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць