Свет11

Еўракамісія байкатуе старшынства Венгрыі ў ЕС

Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен адмяніла візіт Калегіі ЕК у Венгрыю і панізіла ўзровень прадстаўніцтва на нефармальных пасяджэннях Рады ЕС пад венгерскім старшынствам, піша Радыё Свабода.

Віктар Орьан. Фота: Thannasis Stabrakis / AP

Еўрапейская камісія наважыла байкатаваць паўгадавое старшынства Венгрыі ў Радзе ЕС у адказ на «неадназначныя паездкі Віктара Орбана ў Маскву і Пекін, якія многія палічылі абразай палітычнага адзінства блока».

«У святле апошніх падзей, якія адзначылі пачатак старшынства Венгрыі Урсула фон дэр Ляен сказала, што Еўракамісія будзе прадстаўленая на ўзроўні высокіх дзяржаўных службоўцаў толькі на неафіцыйных пасяджэннях Рады», — паведаміў у панядзелак увечары прадстаўнік ЕК Эрык Мамер.

«Візіт Калегіі (Еўракамісіі) у Венгрыю не адбудзецца», — дадаў ён, пацвердзіўшы, што галоўная падзея, якая азначае пачатак кожнай ратацыі старшынства, адменена.

Падчас свайго нядаўняга візіту ў Маскву Орбан сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Праз некалькі дзён расейскія войскі разбамбілі дзіцячую лякарню ў Кіеве.

У Пекіне Орбан высока ацаніў «кітайскі мірны план» старшыні Сі Цзіньпіна, які быў адкінуты кіраўніцтвам ЕС за выбарчае тлумачэнне міжнароднага права і размыванне мяжы паміж агрэсарам і ахвярай агрэсіі.

«Кітай — адзіная сусветная дзяржава, якая з самага пачатку выразна прытрымліваецца прынцыпу міру», — сказаў Орбан, абвяргаючы асцярогі Захаду, што Пекін падтрымлівае вайсковую эканоміку Расіі.

Будапешт настойвае на тым, што абедзве паездкі, якія Орбан рэкламаваў як паездкі кіраўніка так званай «міратворчай місіі», былі здзейсненыя строга ў рамках двухбаковай дыпламатыі.

Акрамя таго, Орбан прыняў удзел у нефармальным саміце Арганізацыі цюркскіх дзяржаў, у якую ўваходзіць «Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра», прызнаная толькі Турцыяй, што выклікала новае асуджэнне.

Каментары1

  • Васіль
    16.07.2024
    Цырк на дроце. Вы вайну Расеі аб'явілі? Не. То чаму Орбан не можа туды паехаць? Мусіць чакаць на каманду? Чыю? А хто бізнэс з Расеяй робіць? Венгрыя? Хто пастаўляе ў Расею новыя мэрсэдэсы і аудзі? Орбан, канешне, персанаж неадназначны. Ну але ужо добра відаць, што гэта проста нейкая прапаганда. Чаму - мы не ведаем,бо беларускіх журналістаў няма. Ёсьць пісацелі тэкстаў на замову.

    Рабяткі не на таго коніка паставілі. Хутка іх трошкі ацвярозяць.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць