Грамадства1111

Акадэмія навук распрацавала інструкцыю па знішчэнні «экстрэмісцкіх» кніг у бібліятэках

Па новай інструкцыі з бібліятэчных фондаў будуць выключаць літаратуру і дакументы, прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

National Academy of Sciences of Belarus Национальная академия наук Беларуси Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Фота: афіцыйны сайт НАН Беларусі

Аб'яднанне былых сілавікоў «Белпол» піша, што нядаўна Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прыняла пастанову — «Інструкцыю аб парадку выключэння інфармацыйнай прадукцыі, якая прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, з бібліятэчных фондаў бібліятэк Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і падначаленых ёй арганізацый».

Дакумент ускладае на кіраўнікоў бібліятэк персанальную адказнасць за несвоечасовае выяўленне і выключэнне згаданай літаратуры і несанкцыянаванае яе выкарыстанне.

У кожнай падведамаснай бібліятэцы цяпер будзе спецыяльная асоба, якая не радзей за раз на тыдзень будзе правяраць фонды, новыя паступленні, а таксама ліцэнзаваныя электронныя базы даных на наяўнасць у іх дакументаў, якія ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Калі такія выявяць, то іх будуць выключаць з фондаў з выдаленнем усёй інфармацыі з інфармацыйных рэсурсаў і з даведачна-бібліяграфічнага апарату. Выключыць такое выданне і інфармацыю пра яго павінны на працягу 30 дзён пасля ўнясення дакумента ў спіс.

У якасці падставы для выключэння будзе пазначацца «няпрофільны дакумент».

Калі экстрэмісцкі дакумент будзе знойдзены ў ліцэнзаванай базе даных, то на адрас пастаўшчыка будзе накіроўвацца паведамленне з патрабаваннем на працягу 30 дзён выключыць яго з доступу.

Пакуль на заканадаўчым узроўні не вызначаць, як знішчаць экстрэмісцкія матэрыялы, яны будуць захоўвацца. Для гэтага Цэнтральная бібліятэка выдзеліць шафу з замком, закрыты стэлаж ці асобнае памяшканне.

Доступ туды будзе мець толькі спецыяльна прызначаная асоба.

Каментары11

  • Клоўны лядзь
    19.07.2024
    Гэта дакладна НАН, а не гурток рэканструктараў эпохі прыгоннага права?
  • паперкамарацелі
    19.07.2024
    Няхай дурацца. У эпоху інтернету, электроных кніг і PDF-файлаў іх замшэлыя рашэнні нікому не цікавыя. Сэйфы нейкія, можа яшчэ пячтка будзе з пласціліну ад КДБ... Балота.
  • Paliašuk
    19.07.2024
    Іншых інавацый і вынаходніцтваў у нас для вас няма, - дадалі ў Акадэміі навук.
    Здаецца, адна з першых такіх устаноў у гісторыі, якая не на пашырэнне фонду кніг працуе, а на яго змяншэнне і знішчэнне "няправільных" выданняў.

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна3

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскім раёне загадчык дома культуры вырошчваў каноплі3

Сабаленка пахвалілася акрэдытацыяй на «Ралан Гарос» для свайго сабакі2

ЗША зноў падоўжылі змякчэнне санкцый супраць расійскай нафты1

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы1

Расіяне абурыліся, што ў Кыргызстане іх ацэньваюць як каланізатараў. Кыргызы кажуць, што ацэньваць інакш «архіскладана»24

Прэзідэнт Венгрыі адмовіўся выконваць патрабаванне Мадзьяра адносна адстаўкі4

Меркель адмовілася быць пасярэдніцай у перамовах з Пуціным1

«Потым зробяць асобныя вагоны, як у Іране?» Беларуса абурылі «жаночыя» купэ ў цягніках8

У Лагойскім раёне бачылі смерч ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна3

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць