Свет44

Шэф-кухар. Што вядома пра расіяніна, арыштаванага ў Францыі за падрыхтоўку чагосьці жахлівага падчас Алімпіяды

Французскія спецслужбы, здаецца, даўно сачылі за гэтым удзельнікам расійскіх рэаліці-шоу, які паўтара дзясятка гадоў таму пераехаў у Францыю вучыцца на шэф-кухара. І вось ён чарговы раз ляціць у Парыж праз Турцыю, але ў аэрапорце Стамбула напіваецца так, што яго не пускаюць на рэйс…

Ніца напярэдадні адкрыцця Алімпіяды-2024. Горад прыме шэсць футбольных матчаў. Фота AP Photo / Julio Cortez

Аўтарытэтнае французскае выданне Le Monde апублікавала цікавыя факты пра 40-гадовага грамадзяніна Расіі, якога затрымалі ў Парыжы напярэдадні Алімпіяды.

Выданне сцвярджае, што мужчына (яго называюць К.) — супрацоўнік расійскіх спецслужбаў. 21 ліпеня К. арыштавалі ў ягонай парыжскай кватэры. Яму выстаўленае абвінавачанне ў падрыхтоўцы «актаў дэстабілізацыі».

23 ліпеня завялі крымінальную справу па факце «працы на замежную разведку з мэтай правакавання варожасці ў Францыі». За здзяйсненне такога пагражае да 30 гадоў зняволення. У той жа дзень К. выставілі абвінавачанне, яго змясцілі ў следчы ізалятар.

Lе Monde адшукала рэзюмэ К. У ім сцвярджалася, што мужчына спачатку быў партнёрам у адным з маскоўскіх інвестфондаў, а потым працаваў у іншых фінансавых кампаніях.

У пачатку 2010 года К. пераязджае ў Францыю і нечакана мяняе кірунак дзейнасці. Ён скончвае парыжскую кулінарную школу і ў лістападзе 2011 года пераязджае ў Куршавэль, дзе да сакавіка 2012 года стажыруецца ў гатэлі з мішленаўскім рэстаранам.

Пасля гэтага мужчына набывае вядомасць як удзельнік некалькіх рэаліці і кулінарных шоу на расійскім ТВ. Ён сцвярджае, што працуе «прыватным шэф-кухарам», і размяшчае кулінарныя ролікі ў сацыяльных сетках. Там у яго было некалькі тысяч падпісчыкаў.

У той жа час існаваў электронны ліст, які К. 9 верасня 2012 года напісаў уладальніцы кватэры, якую ён здымаў. У ім малады чалавек паведамляе, што вярнуўся ў Маскву працаваць у расійскім урадзе. Але, як заўважае выданне, пра гэтую працу ў рэзюмэ К. не згадваецца.

У красавіку гэтага года К. выклікалі ў Францыю на дзень грамадзянскага навучання — адзін з абавязковых этапаў інтэграцыі імігрантаў ва Францыі.

8 мая К. меў вылецець з Стамбула ў Парыж (з Масквы ў Еўропу самалёты не лётаюць), але перапіў і яго не пусцілі на борт. Тады ён паехаў у Балгарыю, каб вылецець адтуль.

Як піша Le Monde, па дарозе К. патэлефанаваў свайму шэфу ў расійскай спецслужбе. У час размовы ён, сярод іншага, заявіў, што «французы збіраюцца забабахаць такую цырымонію адкрыцця, якой яшчэ не бывала».

Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення ўнутранай бяспекі (французская контрвыведка) сакрэтна абшукалі кватэру К. І знайшлі там «дакументы, якія выклікаюць заклапочанасць з нагоды яго намеру арганізаваць мерапрыемствы, якія змогуць прывесці да дэстабілізацыі ў час Алімпійскіх гульняў».

Улады не паведамляюць ніякіх падрабязнасцей аб тым, што планаваў К. Толькі адзначаюць, што гэта не мае дачынення да тэрарызму.

Выданне адзначае, што напярэдадні Алімпіяды было праведзена больш за мільён адміністрацыйных праверак абслугоўваючага персаналу.

Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманэн (Gérald Darmanin) заявіў 23 ліпеня ў інтэрв'ю Paris Match, што 4360 чалавек не атрымалі допуску працаваць на Алімпіядзе.

Інфармацыйнае агенцтва AFP у нядзелю паведаміла аб адхіленні яшчэ 880 чалавек з-за падазрэння ў замежным умяшанні (шпіянажы, кібератаках і іншым).

Каментары4

  • Мех
    24.07.2024
    ром, у рюзкага ванькі як заўсёды “не фсё так однозначно”
  • ром
    24.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Штосьці Жахлівае
    24.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа33

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Праваабаронцы параўналі колькасць памілаваных і зняволеных палітвязняў14

На складзе Wildberries пад Мінскам збіраюцца шматгадзінныя чэргі2

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

МЗС пагражае «мерамі, прадугледжанымі законам» польскім фурам, якія завіслі ў Беларусі15

Лукашэнка пра будучага прэзідэнта: Я перабіраю многія асобы і бачу — ну немагчыма будзе гэта пацягнуць59

«У нас в Белоруссии один лидер — Батька!». Расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам10

«Турмы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі». Лукашэнка абмаляваў у чорных фарбах міжваенную Польшчу26

Ва ўкраінскі палон трапілі яшчэ трое грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі. Усе яны былі судзімыя3

Дуліна назвала артыкул Лойкі «пляўком у твар»56

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа33

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць