Вайна2121

«Полк — частка УСУ. Ні пра якія ўнутраныя канфлікты не можа быць і гаворкі». ГУР патлумачыла сітуацыю з палком Каліноўскага

Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Чарняк у каментары выданню «Люстэрка» акрэсліў пазіцыю гэтага ведамства адносна сітуацыі, якая апошнім часам узнікла з беларускім палком Каліноўскага. 

Андрэй Чарняк яшчэ раз пацвердзіў змены ў камандаванні палка Каліноўскага, што абавязкі камандзіра палка цяпер выконвае Павел Шурмей. Заадно ён адказаў і на іншыя пытанні:

— Ці праўда, што новыя ўмовы з боку вайсковай часці «знішчаюць сістэму рэкрутынгу і пазбавілі магчымасці паўнавартаснага набору добраахвотнікаў», як заяўляе частка падраздзялення ў сацсетках?

— Сапраўды, ёсць пэўныя патрабаванні да людзей, якія прыходзяць у падраздзяленні, якія ўваходзяць у склад Міжнароднага легіёна ГУР МА Украіны. У нас ёсць сістэма рэкрутынгу, адбору, праверак, і мы не можам дазволіць набіраць любога. Людзі павінны прайсці пэўныя этапы праверкі. Гэта нармальная практыка — тут няма нейкай сенсацыі, — адказаў Чарняк. —

Старонкі ў сацыяльных сетках не з'яўляюцца афіцыйнымі акаўнтамі палка Каліноўскага. Доступ да іх знаходзіцца ў нейкіх прыватных асоб, таму публікацыі там не адлюстроўваюць пазіцыі фармавання.

— Чаму тая самастойнасць, якая першапачаткова была дадзеная палку Каліноўскага, цяпер змяншаецца?

— А што значыць самастойнасць вайсковага падраздзялення, якое ўваходзіць у склад Сіл абароны Украіны? Калі мы ствараем вайсковае падраздзяленне, яно абавязана дзейнічаць выключна ў рамках закона.

Таму полк імя Кастуся Каліноўскага, які ўваходзіць у склад Міжнароднага легіёна ГУР МАУ, кіруецца і выконвае тыя ж законы і правілы, якія існуюць для ўсіх вайскоўцаў Украіны. Пры гэтым аўтаномнасць у некаторых аспектах унутранай арганізацыі палка беларускіх добраахвотнікаў, якая ніяк не супярэчыць украінскаму заканадаўству, захоўваецца.

— Полк працягне існаваць як самастойнае падраздзяленне?

— Так. Але гэта частка Сіл абароны Украіны. Полк імя Кастуся Каліноўскага — падраздзяленне, якое, паўтару, уваходзіць у склад Міжнароднага легіёна ГУР МАУ. Такім чынам, на яго распаўсюджваюцца патрабаванні заканадаўства Украіны і статутаў узброеных сіл.

— Можна сказаць, што цяпер ёсць нейкі канфлікт паміж палком Каліноўскага і камандаваннем Міжнароднага легіёну?

— Мы дзякуем і высока цэнім унёсак кожнага добраахвотніка, які са зброяй у руках прыйшоў на дапамогу ўкраінскаму народу.

Хачу нагадаць, што полк імя Кастуся Каліноўскага ― гэта вайсковае падраздзяленне Сіл абароны Украіны, у якім ні пра якія ўнутраныя канфлікты не можа быць і гаворкі.

Каментары21

  • Ёсік
    25.07.2024
    Дык што адбываецца ў ПКК? Не трэба хвалявацца, ПКК гэта УСУ. І так некалькі разоў. 84
  • даведка
    25.07.2024
    Боевые потери среди личного состава полка Калиновского самые низкие в рядах ГУР.
  • 25.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?3

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Генсак НАТА прапанаваў членам альянсу выдзяляць на дапамогу Украіне па 0,25% ВУП

У Венгрыі ўпершыню выклікалі расійскага пасла для тлумачэнняў пра вайну3

«Маскітны флот» Ірана: як процьма маленькіх катараў супрацьстаіць ВМС ЗША ў Армузскім праліве3

Ціханоўская: Лукашэнку не зменіш, трэба перастаць верыць у гэтыя ілюзіі15

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

Ціханоўская расказала, пра што пагаварыла з Коўлам2

Джон Коўл сазваніўся са Святланай Ціханоўскай10

Суд Еўрасаюза адмяніў санкцыі супраць Міхаіла Гуцэрыева8

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?3

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць