Грамадства55

На прысядзібным участку пад Гомелем спынілі працу нелегальнай майнінг-фермы

Камітэт дзяржаўнага кантролю прыпыніў працу майнінгавай фермы на прысядзібным участку ў Гомельскім раёне. Мясцовы жыхар незаконна паставіў там трансфарматарную падстанцыю і арганізаваў майнінг крыптавалюты.

Фота: t.me/kgk_oficial

Праверку правялі пасля звароту жыхара аднаго з аграгарадкоў, які паведаміў пра майнінг на суседнім участку. Высветлілася, што зямля, прызначаная для вядзення падсобнай гаспадаркі, выкарыстоўвалася не паводле свайго прызначэння. Акрамя таго, устаноўленае электраабсталяванне не прайшло абавязковай праверкі Дзяржэнергагазнагляду на правільнасць падключэння і бяспеку.

Фота: t.me/kgk_oficial

Паводле інфармацыі КДК, значныя аб'ёмы электраэнергіі для працы фермы аплачваліся паводле тарыфаў, якія субсідуюцца дзяржавай.

Пасля ўмяшання кантрольнага ведамства электраабсталяванне адключылі. У найбліжэйшы час трансфарматарную падстанцыю павінны прыбраць з участка. Таксама складзены акт аб самавольным безуліковым спажыванні электраэнергіі, цяпер праводзіцца пераразлік платы за яе.

Каментары5

  • Чел
    14.10.2026
    Цім, Ага-ага. Подозреваю, что тогда еще остался бы должен красавцам с таким бизнесом.
  • Плесень
    14.10.2026
    Чел, сосед настучал. Вот это гражданское колхозное общество! Есть желающие возвращаться?
  • хтосьці
    15.10.2026
    Плесень, не сусед стуканаў, а пэўны камітэт паведамляе, што стаўся дапос нібыта суседа.
    Тое іхная нязбыўная мара, каб стукалі адно на аднаго. Але насамрэч усё значна прасцей - немагчыма схаваць ад энэргазбытаў цэлую падстанцыю з відавочна конскімі лічбамі спажывання, яшчэ й па за горадам. Ну хто паверыць, што пра яе было невядома?

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць