Здарэнні

У Ляхавіцкім раёне кіроўца насмерць збіў пешахода і ўцёк з месца здарэння

У Ляхавіцкім раёне ўвечары 13 кастрычніка ў выніку дарожна-транспартнага здарэння загінуў пешаход, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Каля 20:30 30‑гадовы жыхар Ляхавічаў ехаў на аўтамабілі Volkswagen па Савецкай вуліцы ў вёсцы Задвор’е. Каля дома № 27 ён наехаў на 38‑гадовага мясцовага жыхара, які знаходзіўся на праезнай частцы і ў цёмны час сутак не абазначыў сябе святлоадбівальным элементам.

Пешаход загінуў на месцы здарэння. Пасля аварыі кіроўца ўцёк, але неўзабаве супрацоўнікі міліцыі яго затрымалі.

Па факце здарэння распачалі крымінальную справу паводле часткі 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Каментары

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць