Грамадства44

Выйшаў на волю палітвязень Руслан Акостка

На волю выйшаў 34-гадовы былы дэсантнік Руслан Акостка, якога арыштавалі 15 лістапада 2020 года, а пасля асудзілі агулам на 4 гады зняволення. Пра вызваленне Руслана паведамілі ў сацсетках.

Руслан Акостка. Фота: «Вясна»

Руслан Акостка паходзіў з вёскі Заўшыцы Салігорскага раёна, да затрымання ён працаваў у Салігорску ахоўнікам у супермаркеце Green.

15 лістапада 2020 года ён здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам. Такім чынам мужчына здзейсніў акцыю ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку. Тады яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і змясцілі ў ізалятар.

16 лістапада 2020 года суд Салігорскага раёна пастанавіў пакараць яго за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а пасля яго так і не выпусцілі, бо завялі крымінальную справу.

Па словах сваякоў, на Руслана 30 лістапада 2020 года распачалі крымінальную справу па арт. 363 КК за супраціў падчас затрымання супрацоўнікам РАУС і нанясенне цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх наступстваў і шкоды здароўю супрацоўніку РАУС.

Суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме ў напружанай абстаноўцы і пры незвычайнай актыўнасці сілавікоў. Абвінавачваны віну ў здзяйсненні супраціву супрацоўніку міліцыі з ужываннем гвалту не прызнаў.

Суддзя Алеся Серадзенка 4 лютага 2021 года агучыла прысуд: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і матэрыяльная кампенсацыя ў памеры 2 000 рублёў.

Пасля ўжо ў віцебскай калоніі № 3 «Віцьба» ў 2022 годзе супраць Руслана завялі новую крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Віцебскага раённага суда Міхаіл Зубеня асудзіў яго яшчэ на год калоніі. 

У сярэдзіне ліпеня 2022 года стала вядома, што Руслана накіравалі ў глыбоцкую ПК № 13, а ў пачатку студзеня 2023 г. палітвязня перавялі ў ПК № 9 у Горках.

Прысуджаныя яму тэрміны ён адбыў цалкам.

Каментары4

  • Рэспект
    07.08.2024
    Даруем яму савецкую зорку на пілотцы, усё даруем. Мужны чалавек, моцны беларус. Павага табе!
  • Падсвінку
    07.08.2024
    Рэспект, але ж, не тое, што ты. Усе мужныя і моцныя людзі сапраўдныя патрыеты па турмах сядзяць, а падсвінак сярлівы збег, яшчэ гаўкае, апрануўшыся ў суддзю, каму ен даруе, а каму не
  • Штурмовик диванный
    07.08.2024
    Добровольцы в армии нужны, а не в спортзале.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?8

Мікола Дзядок параіў, што рабіць, каб наблізіць перамены29

Пад Баранавічамі мясцовы жыхар праводзіць бясплатныя экскурсіі па былой панскай сядзібе5

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

Зяленскі: Гатовыя весці перамовы дзе заўгодна, толькі не ў Расіі і дакладна не ў Беларусі9

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву10

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём5

Канфлікт у мінскай школе: Дырэктар не пусціў сына на ўрокі з-за знешняга выгляду33

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц7

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць