Грамадства66

Праўладныя тэлеграм-каналы прагназавалі паездку Лукашэнкі на граніцу з Украінай. Замест гэтага ён інспектуе калгас пад Оршай

Учора Аляксандр Лукашэнка заявіў пра знішчэнне на ўсходзе Беларусі некалькіх паветраных цэляў, якія ляцелі з боку Украіны. 

Рэакцыяй на гэта стаў ягоны загад аб узмацненні групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім кірунках. А Мінабароны паказала кадры перакідвання тэхнікі ў прызначаныя раёны.

Дзяржаўныя СМІ ў сваю чаргу пачалі кампанію па абвінавачанні Украіны ў жаданні ўцягнуць у вайну Беларусь. А тэлеграм-канал «Беларускі сілавік», які мае больш за 309 тысяч падпісчыкаў, напісаў, што ў нядзелю Лукашэнка «верагодней за ўсё» паедзе на граніцу з Украінай.

Скрыншот допіса тэлеграм-канала «Беларускі сілавік»

Гэты допіс перапосцілі многія тэлеграм-каналы, сярод якіх ёсць і канал гродзенскага ГУБАЗіК.

Падобна, ананімны аўтар «Беларускага сілавіка» выдаў жаданае за рэчаіснасць. Бо прэс-служба Лукашэнкі ў нядзелю апублікавала фота, як Лукашэнка прыехаў у агракамбінат «Юбілейны» ў Аршанскім раёне.

Каментары6

  • Алек. Ру
    11.08.2024
    Спужау́ся цыган 😁😁😁😁😁😁
  • Федзя
    11.08.2024
    Алек. Ру, хахаха:)))) ВСУ баiцца срака шклоуская:))))гэта не бедны паслухмяны народзiк яму, якi можна цкаваць i малацiць палкамi
  • успокаивает себя
    11.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець58

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць