Грамадства

Аўтобусы з Варшавы ў Мінск спазняюцца з выездам на 13 гадзін

Што са становішчам на межах з Літвой і Польшчай па стане на 08:00 і з выездам з пунктаў прызначэння?

Ілюстрацыйнае фота

На памежным пераходзе «Брэст» на польскай мяжы па стане на 08:00 панядзелка стаіць 70 аўтобусаў (у чацвер даходзіла да 108) і 550 легкавікоў.

Чаканне аўтобуса можа расцягнуцца на 30-40 гадзін.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» чаргі з аўтобусаў перад заездам у зону чакання няма, але стаіць 30 легкавікоў.

У «Беняконях» і «Грыгараўшчыне» чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў няма.

Разам з тым тэлеграм-канал Мінсктранса паведамляе, што аўтобус Варшава — Мінск, які павінен быў выехаць са сталіцы Польшчы ўчора а 21-й, будзе выконваць рэйс сёння а 10-й з-за працяглага праходжання межаў. І пасажыры, якія павінны былі ехаць а 23-й і а 7-й, могуць скарыстацца паездкай пры наяўнасці свабодных месцаў (аўтобус АС5278-7).

Аўтобус Варшава — Мінск, які павінен быў адправіцца з Варшавы а 23-й учора, выедзе сёння а 12-й. Пасажыры на 07:00 і 12:00 могуць скарыстацца паездкай пры наяўнасці свабодных месцаў (аўтобус АС5278-7).

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект9

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект9

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць