«22 жніўня гэтага года напярэдадні нацыянальнага свята Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбылася [мая] размова з былой палітзняволенай Міяй Міткевіч. Тут было растлумачана, чаму катуюць і нішчаць беларусаў у турмах. Гэта ёсць з'ява маскоўскай акупацыйнай вайны супраць Беларусі з выкарыстаннем сатрапа Лукашэнкі. У каторы раз мы вымушаны былі паўтарыць, што жыццё беларусаў ёсць галоўнай каштоўнасцю ў гэтай вайне», — піша былы лідар апазіцыі.
Па яго словах, абменным фондам у нас з'яўляюцца не палонныя расейцы (як ва Украіне), але варожыя для народа і для нашай дзяржаўнай незалежнасці — эканамічныя санкцыі, якія піхаюць быццам бы супраць рэжыму (а на справе супраць дзяржавы і народу Беларусі) еўрапейскія левыя эліты і «дэмхалуі» ў беларускай эміграцыі.
«Прайшло два тыдні, і рэжым «пасыпаўся». Ён дае зразумець, што гатовы на такі абмен. Шкада, калі змарнуюць магчымасць. Жыцці нашых беларускіх людзей важнейшыя за ўсю вашу квазі-палітычную бездапаможную і антыпатрыятычную прадажную эканамічна-санкцыйную ахінею», — заключыў Зянон Пазняк.
-
Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш
-
«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў
-
Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

Каментары