Грамадства99

Украінскі дыпламат: Тэрарысты не каліноўцы, а тыя, з-за каго сотні тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць радзіму

Былы пасол Украіны ў Мінску, а сёння пасол па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пракаментаваў у сваім фэйсбуку прызнанне Вярхоўным судом Беларусі Палка Кастуся Каліноўскага «тэрарыстычнай арганізацыяй».

Ігар Кізім зазначыў, што яму дзіўна назіраць за тым, як палітычны рэжым краіны, які падтрымлівае іншую тэрарыстычную дзяржаву, абвінавачвае сваіх грамадзян, якія змагаюцца супраць гэтай тэрарыстычнай дзяржавы, у тэрарызме.

«Відаць, неўзабаве згадка самога імя Кастуся Каліноўскага, фігурай якога павінен ганарыцца беларускі народ, будзе карацца лукашэнкаўскім рэжымам.

Падчас працы ў Беларусі асабіста бачыў, як гэта адбываецца, калі хтосьці публічна ўспамінаў (або дэманстраваў) беларускую гістарычную сімволіку або, у знак падтрымкі Украіны, завязваў сіне-жоўтую стужку на руцэ, казаў «Не вайне» або проста глядзеў іншыя навіны, чым тыя, якія вяшчаюць дзяржаўныя СМІ або паблікі», — напісаў дыпламат.

Дыпламат напісаў, што, «цяпер можа правільней было б казаць пра іншыя беларускія «тэрарыстычныя» арганізацыі, дзеянні якіх сталі прычынай масавага ад'езду з краіны сотняў тысяч беларусаў і якія сёння «ўтрымліваюць за кратамі тысячы людзей толькі за тое, што яны маюць іншае, чым лукашэнкаўскае, бачанне будучыні сваёй Радзімы».

«Будучыня Беларусі ў руках саміх беларусаў, але мы шчыра ўдзячныя тым беларусам, хто сёння ў шэрагах УСУ разам з украінцамі абараняе нашы супольныя каштоўнасці, нашу супольную еўрапейскую будучыню, нашу супольную свабоду і набліжае нашу супольную перамогу над расійскім агрэсарам», — падсумоўвае пасол Кізім.

Каментары9

  • Ёсік
    26.09.2024
    Спадар Кізім, не трэба нармалёваму чалавеку гэта тлумачыць, а ў каго замест глуздоў туразаронаклебедзевагігін, дык іх не патрэбна ні ў чым пераконваць - у га.не ўтульней жывецца.
  • А
    26.09.2024
    Высказанное о белорусских властях справедливо, однако нельзя забывать, что многим, переехавшим в Украину после 2022 года, пришлось переселяться повторно. Жизнь с заблокированными счетами и картами вызывает значительные неудобства, а обстрелы, перебои с электричеством, инфляция и другие сопутствующие бедствия войны не делают различий по гражданству.
  • Довели страну до ручки
    26.09.2024
    Лучше и не скажешь !!!

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю20

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?2

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»5

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей6

49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту22

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту31

Падлеткі зладзілі флэт, пакуль бацькоў не было дома — скончылася крыміналкай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю20

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць