Грамадства11

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень

У Мінску і ваколіцах шукаюць 41‑гадовага Аляксандра Наркевіча. Арыенціроўкі размясцілі ПВА «Ангел» і ПВА «Сірыус». Мужчына перастаў выходзіць на сувязь удзень 29 верасня — з таго часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.

Аляксандр Наркевіч

«Ён ніколі так проста не знікаў»

Выданне «Анлайнер» пагутарыла з жонкай Аляксандра, якая апошні раз бачыла яго дома ў аўторак каля дзясятай раніцы. Кацярына ўзгадвае, што ў той дзень мужчына быў «эмацыйна накручаны»: верагодная прычына — у дзіўных болях, на якія мінчанін скардзіўся апошнія некалькі тыдняў.

«Не вельмі зразумела, былі гэта фізічныя болі ці штосьці псіхасаматычнае… Казаў, што баляць то калені, то спіна, то правы бок. За апошнія два тыдні тры разы выклікалі хуткую. Яго забіралі, потым адпраўлялі [дадому]… Нічога такога не знаходзілі. Але ён усё роўна пастаянна скардзіўся на болі, упадаў у паніку. Пры гэтым МРТ, аналізы былі ў норме. Гэта яшчэ ўлетку пачалося, а проста да жаху дэпрэсіўны стан у яго стаў у апошнія два тыдні».

Перад знікненнем Аляксандр таксама выклікаў хуткую — гэта было ў раёне шостай раніцы. З Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі мужчыну зноў адправілі дому без дыягназу ўжо да дзявятай. Ён паснедаў і з'ехаў на працу.

Апошні раз Кацярына сазванілася з мужам у аўторак у 14:05 — Аляксандр, па яе словах, быў у прыгнечаным эмацыйным стане, але паабяцаў забраць сына са школы і пагадзіўся спланаваць сямейны адпачынак у выхадныя.

А 15‑й гадзіне, як і пазначана ў арыенціроўцы «Ангела», тэлефон мінчука быў ужо недаступны.

«Я адразу не спалохалася, бо ён працуе ў крамах гандлёвым прадстаўніком і часта спускаецца ў падвальныя памяшканні, дзе няма сувязі. Працягваю працаваць, паралельна тэлефанаваць, пісаць у Viber — адказу няма. Разумеючы, што ён павінен быць у гэты час у школе ў дзіцяці, паехала туды, але машыны не ўбачыла. Дзіця ён не забраў. Хоць для нас гэта недапушчальна, ён ніколі вось так проста не знікаў. Мяне гэта, вядома, насцярожыла, улічваючы ягоны стан».

У вёсцы пад Смалявічамі знайшлі аўто: што яшчэ вядома пра ход пошукаў

Калі пошукамі Аляксандра занялася міліцыя, удалося ўстанавіць лакацыю, дзе апошні раз быў уключаны яго тэлефон, — Смалявіцкі раён, вёска Кальнікі.

Раніцай 30 верасня непадалёк ад яе знайшлася і машына сям'і. Аўто было зачыненае, у салоне не было тэлефона, працоўнага планшэта, ключоў ад дзвюх кватэр і кашалька, якія былі з сабой у мужчыны. Пры гэтым Кацярына ўзгадвае, што пры сабе у мужа не было ні заплечніка, ні чагосьці яшчэ, куды ён мог бы скласці гэтыя рэчы.

Зараз у гэтай мясцовасці вядуцца актыўныя пошукі, у тым ліку з прымяненнем спецтэхнікі — дронаў і ўсюдыходаў. Найбліжэйшыя вадаёмы прачэсваюць вадалазы. Пашукавікі каардынуюць ланцужкі валанцёраў.

Кацярына мяркуе, што муж спакойна мог дастаткова далёка адысці ад пункта, дзе прыпаркаваў машыну: апошнім часам Аляксандр падоўгу шпацыраваў пешшу ў парку каля дома, каб прыглушыць негатыўныя думкі.

Калі вам штосьці вядома пра месцазнаходжанне Аляксандра Наркевіча, паведаміце па тэлефонах ПВА «Ангел»: 7733 (гарачая лінія), +375 33 666-60-33, +375 29 270- 77‑33 — або ў міліцыю па тэлефоне 102.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?2

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?2

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць