Свет3333

Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%

Папулярнасць правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» упершыню дасягнула 30% па ўсёй Германіі. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам INSA на замову газеты Bild.

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» Аліса Вейдэль. Фота: Sean Gallup/Getty Images

У параўнанні з папярэднім тыднем падтрымка АдГ вырасла на адзін працэнтны пункт і склала 30%. Адначасова падтрымка кіроўнага блока ХДС/ХСС знізілася на адзін пункт — да 18%. Такім чынам, розніца паміж гэтымі палітычнымі сіламі павялічылася да 12 працэнтных пунктаў. Для ХДС і ХСС вынік у 18% стаў найніжэйшым за ўсю гісторыю.

Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі захавала 14% падтрымкі і цяпер адстае ад ХДС/ХСС на чатыры пункты. «Зялёныя» страцілі адзін пункт і таксама маюць 14%. «Левыя» захавалі паказчык у 10%.

Партыя BSW, раней вядомая як «Альянс Сары Вагенкнехт», павялічыла падтрымку з 3% да 4%. Вольная дэмакратычная партыя засталася на ўзроўні 4%. Такім чынам, абедзве партыі па-ранейшаму не пераадольваюць пяціпрацэнтны бар’ер, неабходны для праходжання ў Бундэстаг.

Апытанне INSA праводзілася з 28 верасня па 2 кастрычніка. У ім удзельнічалі 1202 выбаршчыкі, якіх апытвалі па тэлефоне і праз інтэрнэт.

Цяпер у Германіі абвастрылася крызісная сітуацыя ў кааліцыі ХДС/ХСС і СДПГ. Прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер быў вымушаны ўмяшацца ў спрэчкі паміж партнёрамі па ўрадавай кааліцыі, паколькі выказаў занепакоенасць адносна яе будучыні.

Іншыя апытанні паказвалі таксама нізкі ўзровень задаволенасці працай канцлера Фрыдрыха Мерца. Паводле яшчэ аднаго нядаўняга даследавання, калі б выбары ў Бундэстаг прайшлі ў бліжэйшую нядзелю, АдГ атрымала б найбольшую падтрымку ў Паўночным Рэйне — Вестфаліі, якая з'яўляецца роднай зямлёй Мерца.

Каментары33

  • синепалый Мерц
    03.10.2026
    синепалый Мерц не уйдет, пока не доведет популярнось своей партии до 5 %, а АдГ до 50%
  • Ботам
    03.10.2026
    Лукапуцінскія боты, вашай ультраправай расійскай агентуры нічога не свеціць, уладу не атрымаюць, іх меньшасць, нацыкі ў Германіі не пройдуць, гэта вам не землі ГДР, ды і там уладу не атрымаюць.
  • Ботам
    03.10.2026
    Батаферма, давай метадычку-мігранты, левакі, не ўльтраправыя, чаму не пішыце пра левых і г.д., адпрацоўвайце крамлёўскі заробак.

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў8

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Маладая настаўніца звольнілася са школы і з’ехала ў Батумі. Але завуч усё роўна напісала на яе заяву ў міліцыю за эфіры ў тыктоку15

У расіяніна скралі навушнікі ў цягніку Мінск-Масква — цяпер яны ўсплылі ў Баранавічах5

Кнігавыдавец Зміцер Колас расказаў, як атрымаў французскія ордэны за літарутуру і як лёс звёў яго з Дубаўцом3

Што цяпер адбываецца ў Іркуцкай вобласці, дзе лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы?5

У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў12

Хуткасны цягнік паміж вакзалам і аэрапортам у Мінску запусцяць праз 2‑3 гады6

На Нямізе прадаюць гістарычны будынак 19 стагоддзя1

У Тульскай вобласці ўзарвалі машыну расійскага вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях ваеннапалонных12

Кіраўнік Пентагона дапусціў перакідку часткі войскаў ЗША з Еўропы ў Заходняе паўшар'е

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў8

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць