Учора жыхары мікрараёна Малінаўка ў Мінску сядзелі без стацыянарнага інтэрнэту. Праблема закранула ў першую чаргу карыстальнікаў сеткі ад А1. Сувязь знікла рана раніцай у суботу і не з'явілася вечарам. Сёння Onliner атрымаў каментар з гэтай нагоды.

Фота: Onliner
У нядзелю, 6 кастрычніка, у А1 запэўнілі, што па стане на раніцу амаль ва ўсіх дамах мікрараёна доступ да інтэрнэту адноўлены, піша Onliner.
«Прычынай стала ўзгаранне ў падвальным памяшканні аднаго з дамоў, дзе агнём былі пашкоджаныя аптычныя кабелі розных аператараў сувязі», — распавялі ў кампаніі.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары