Грамадства44

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу

У канцы мінулага года ў міліцыю звярнулася 74-гадовая мінчанка. Яна расказала, што муж з'ехаў за мяжу і перастаў выходзіць на сувязь. Завялі крымінальную справу аб яго знікненні.

Скрын відэа МУС

Але аказалася, што мужчына ўжо памёр. Здарылася гэта некалькі гадоў таму, калі жанчына разам з ім адправіліся ў госці да дачкі ў адну з краін Еўрасаюза, расказвае МУС.

Вярнуўшыся ў Беларусь, пенсіянерка папрасіла знаёмага, падобнага да памерлага мужа, аформіць ад яго імя даверанасць на права распараджэння сумеснай маёмасцю. Атрымаўшы дакумент, перапісала кватэру на дачку, прадала лецішча і аўтамабіль. На працягу трох гадоў яна карысталася банкаўскай картай мужа, на якую налічвалася пенсія. Калі тэрмін дзеяння карткі скончыўся — паведаміла ў міліцыю аб знікненні мужа.

Сума шкоды перавысіла 22 тысячы рублёў, паведамляе МУС. Следчыя завялі крымінальную справу за махлярства ў буйным памеры.

Каментары4

  • Пенсионер
    09.10.2024
    Деньги, которые получила женщина - это деньги её мужу и, естественно, должны быть выплачены её. Кроме того она даже фактически является лицом, принимавшем участие в этом накоплении, взяв на себя заботу о семье, освободив мужа от забот. Тем самым она создала условия для карьеры мужа, одновременно загубив свой карьерный рост, что привело к малому размеру её пенсии. Так что с моральной точки зрения женщина получала СВОИ деньги. Но наше государство даже покойника готово ограбить и забрать те деньги, которые ему просто дали подержать.
  • feafania
    09.10.2024
    А для лукашэнак законы зусім іншыя , ня толькі яны. Жонкі ваенных таксама атрымоўваюць іх пенсыю. Ведаю жанчыну, чый муж памёр яшчэ ў Саюзе, ён нават беларусам ня быў. А жонка атрымоўвае яго пенсыю, лякуецца ў ваенных шпіталях. Другі шлюб афіцыйна не афармляла, каб ня страціць пэнсію.
  • Acab
    09.10.2024
    Камуняне, не губляйма веры ў салідарную пэнсыю і адмаўляем асабістую накапечальную спадкаваную.
    Спадчына, як вядома, парушае сацыяльную справядлівасьць

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць