Свет

Зяленскі ўпершыню пагаварыў з прэм'ерам Славакіі

Зяленскі спадзяецца, што Роберт Фіца зразумеў сэнс яго паслання, інакш потым вайна «прымусіць зразумець».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі цісне руку прэм'еру Славакіі Роберту Фіца, з якім сустракаецца ўпершыню на саміце ЕС у Брусэлі. Фота: Omar Havana / AP

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў, што ўпершыню пагаварыў з прэм'ер-міністрам Славакіі Робертам Фіца падчас саміту Еўрасаюза ў Бруселі.

Зяленскі адзначыў, што шмат што сказаў Фіца і што дэталі гэтай размовы застануцца «паміж імі».

«Я сёння шмат што сказаў спадару Фіца. Думаю, для нас важна падтрымліваць нармальныя адносіны паміж краінамі. Яго краіна не ваюе — дзякуй Богу, і я жадаю яго народу міру, каб яны ніколі не даведаліся, што Пуцін можа да іх прынесці. Гэта добра, што ён гэтага не адчувае. Але ён павінен нас падтрымліваць, інакш яму давядзецца гэта зразумець, бо Пуцін ніколі не спыніцца, калі яго не перамагчы», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Учора перад самітам Фіца заявіў, што Славакія падтрымае любы мірны план, накіраваны на вырашэнне канфлікту ва Украіне, а сам ён выступае за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і нават за магчымае ўступленне ў НАТА, але падкрэсліў, што гэтае запрашэнне не будзе «бясплатным».

Паводле яго слоў, неабходна забыцца, што расіяне пакінуць Крым і іншыя тэрыторыі, напрыклад, Данецк або Луганск. Фіца ўпэўнены, што расіяне заваёўваюць усё больш тэрыторый і што канфлікт для Украіны не мае ваеннага рашэння.

Урад пад кіраўніцтвам левага папуліста Роберта Фіца быў сфармаваны ў Славакіі восенню мінулага года, калі кааліцыя на чале з ягонай партыяй атрымала большасць галасоў на парламенцкіх выбарах у Славакіі. З таго часу Фіца і іншыя славацкія палітыкі зрабілі ўжо нямала заяў, у якіх выступілі за наладжванне адносін з пуцінскай Расіяй і лукашэнкаўскай Беларуссю і абмежаванне дапамогі Украіне. Хоць сам Фіца ў гэтым не заўсёды паслядоўны.

Так, у канцы студзеня, сустракаючыся ў Ужгарадзе са сваім украінскім калегам Дзянісам Шмыгалем, Фіца запэўніў: славацкі ўрад не будзе перашкаджаць славацкім кампаніям пастаўляць зброю ва Украіну ў рамках заключаных кантрактаў і дапамагаць умацоўваць яе абарону.

Таксама Фіца тады паабяцаў падтрымаць заяўку Украіны на сяброўства ў ЕС і наданне макрафінансавай дапамогі Кіеву з боку Брусэля.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць