Грамадства55

Старшыня ЦВК спрагназаваў, колькі прозвішчаў будзе ў бюлетэні на прэзідэнцкіх выбарах 

Ігар Карпенка панаракаў, што ўсім патэнцыйным кандыдатам трэба было пачынаць рыхтавацца яшчэ ў 2020 годзе.

Ігар Карпенка. Скрыншот з відэа АНТ.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка ў інтэрв'ю АНТ паразважаў пра пачатак электаральнай кампаніі. Сярод іншага, яго спыталі, колькі кандыдатаў ён чакае.

«Мне складана прагназаваць. На стадыі збору подпісаў можа быць 5-6 груп. Хто рэальна збярэ — у агульнай колькасці можа быць у бюлетэні 3-4 прозвішчы», — сказаў Карпенка.

Ён таксама панаракаў на прэтэнзіі, што засталося мала часу для падрыхтоўкі патэнцыйных кандыдатаў да выбараў.

«Трэба было сур'ёзна над гэтым працаваць, а не чакаць, калі будзе аб'яўленая дата выбараў, а потым крычаць голасам, што мы не гатовы, мы яшчэ не паспеем, дайце нам яшчэ месяц», — падкрэсліў старшыня ЦВК.

Нагадаем, што на мінулым тыдні была зацверджаная дата чарговых выбараў — 26 студзеня 2025 года, за паўгода да канца бягучага тэрміна. На гэты момант толькі адна ініцыятыўная група падала дакументы на рэгістрацыю кандыдатам — група Аляксандра Лукашэнкі. Пра сваё жаданне ўзяць удзел у выбарах выказаліся Алег Гайдукевіч і Ганна Канапацкая. 

Каментары5

  • Карашо напісана, разборчыва
    27.10.2024
    Во будзіт проста перавесьці на анкліцкія літары і падаць позву ў Police. Хай іх ціпер шукаюць жэбы кажны калабант знаў - іво дом Цюрма
  • заводчанин
    27.10.2024
    Вот это он отъелся на казенных харчах
  • cabin
    27.10.2024
    Хто ён такі каб прагназаваць? Палітолагам задзелаўся? Яго справа выконваць

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць