У Гомелі затрымалі хлопца, які нібыта дасылаў інфармацыю ў «Беларускі Гаюн»
Інфармацыя пра затрыманне з’явілася ў адным з прапагандысцкіх каналаў, піша «Гомельская вясна».

Затрыманы на відэа гаворыць, што нібыта «дасылаў у чат-бот ініцыятывы інфармацыю пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі».
Пад відэа напісана, што на хлопца збіраюцца завесці крымінальную справу паводле арт. 361-4 КК за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Цяпер чытаюць
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары