Культура11

Памёр паэт і кампазітар Алег Жукаў

Беларускі паэт і кампазітар, аўтар хіта «Людзі сустракаюцца» Алег Жукаў памёр ва ўзросце 87 гадоў. Пра гэта паведаміла аўтарка і музыказнаўца Вольга Брылон у фэйсбуку.

«31 кастрычніка, пайшоў з жыцця ветэран беларускай эстрады, выдатны паэт-песеннік, аўтар слоў дзясяткаў нашых любімых песень Алег Уладзіміравіч Жукаў. Яму было 87 гадоў. Яшчэ адна незаменная страта для Беларусі», — напісала Брылон.

За сваё жыццё Алег Жукаў напісаў больш за 300 песень для расійскіх і беларускіх эстрадных выканаўцаў. Ён актыўна супрацоўнічаў і сябраваў з народным артыстам Расіі Юрыем Антонавым, піша «Люстэрка».

Сярод яго вядомых твораў — гімны музычных фестываляў «Славянскі базар», «Залаты шлягер», конкурсу «Тэлевяршыня». Таксама сярод найбольш вядомых яго песень «Людзі сустракаюцца», «Аб добрых малайцах», «Наташка».

На сайце паэта адзначаецца, што песеннай творчасцю ён займаўся са школьных гадоў, а на прафесійным узроўні — з 1967 года (са з'яўленнем першых песень, напісаных сумесна з Юрыем Антонавым, і працай вакалістам-інструменталістам у ВІА «Тоніка» Віктара Вуячыча (1967-1971).

Каментары1

  • Дзяды
    01.11.2024
    Вечная памяць! Толькі не кампазітар, але паэт-песеннік, фактычна аранжыроўшчык, пра што Алег прызнаваўся пры жыцці. "Людзі сустракаюцца" нарадзіліся з песні венгерска-нямецкай песні "Чорны цягнік", а раней з гімна Гітлерюгенда (1935). Дапамагаў Юры Антонаў.

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць