«Белпошта» з дазволу МАРГ абнавіла цэны на адпраўку лістоў і бандэроляў у межах краіны, і новыя расцэнкі ўжо пачалі дзейнічаць.

Цяпер з 22 сакавіка адпраўка звычайнага ліста або паштоўкі вагой да 20 грамаў для фізічных асоб каштуе 1 рубель 4 капейкі — гэта на 18 капеек больш, чым раней. За кожныя наступныя 20 грамаў трэба даплачваць яшчэ 8 капеек.
Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў таксама паднялі цэны: адпраўка ліста да 20 грамаў цяпер каштуе 87 капеек, што на 15 капеек больш за папярэдні тарыф.
Раней стала вядома, што з 27 сакавіка ў Мінску вырасце кошт праезду ў грамадскім транспарце, а таксама ўстаноўленыя максімальныя цэны на паездкі ў маршрутках. Следам за Мінскам даражэе праезд на грамадскім транспарце і ў рэгіёнах.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары