Грамадства

Пасля доўгай рэканструкцыі адкрылі ўчастак трасы М-3

Участак рэспубліканскай трасы М-3 Мінск — Віцебск адкрыўся пасля рэканструкцыі. Падзею прымеркавалі да 7 лістапада.

Фота: logoysk.by

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак і міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч. Сівак расказаў, што пасля рэканструкцыі ўчастак дарогі ад Лагойска да Плешчаніц атрымаў найвышэйшую — першую — катэгорыю. Да гэтага, паводле яго слоў, ён меў другую катэгорыю, а дарога лічылася адной з самых напружаных у краіне з улікам грузавога трафіку.

У рамках рэканструкцыі на ўчастку ад Лагойска да Плешчаніц паклалі бетоннае пакрыццё, пабудавалі новы мост над ракой Гайна, развязку каля Хатыні, а дарога атрымала чатыры паласы замест дзвюх і хуткасны рэжым да 120 км/г.

Рамонт на 15-кіламетровым участку пачаўся ў чэрвені 2023 года. Першапачаткова працы планавалася завяршыць у снежні 2024-га, аднак потым у Мінтрансе заявілі, што рэканструкцыя будзе завершана раней. Будаўніцтва аднаго кіламетра дарогі на ўчастку абышлося ў 9,3 мільёна рублёў.

Заяўляецца, што гэтым аб'ектам распачата стварэнне ў Беларусі новага міжнароднага транспартнага калідора да партоў Санкт — Пецярбурга.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы8

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Усе навіны →
Усе навіны

Сядзібу Мінейкаў на Астравеччыне набыў вытворца будаўнічых матэрыялаў

Расійскі суд завочна даў 14 гадоў калоніі пісьменніку Акуніну1

«Юля — не пра грошы». Урад Украіны ўзначаліць жанчына

Трамп: «І я такі: дзіўна!» Стэнаграма заяваў Трампа і Рутэ ў Белым доме6

Губернатары выступаюць з заклікамі да беларусаў не лётаць у Расію. Прэс-службы вінавацяць штучны інтэлект8

Затрыманую ў Варшаве на запыт Інтэрпала беларуску на радзіму не экстрадуюць3

Cпрасцілі правілы рэгістрацыі зямельных участкаў

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну21

ЗША збіраюцца перадаць Кіеву крылатыя ракеты JASSM2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы8

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць