Вайна

Украіна плануе ў найбліжэйшыя дні выкарыстаць амерыканскую зброю вялікай далёкасці для ўдараў па Расіі

Напярэдадні ЗША, Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Украіне наносіць удары сваім узброеннем па глыбіні тэрыторыі Расіі.

Сістэма ATACMS. Фота: South Korean Defense Ministry via Getty Images

Украіна плануе ў найбліжэйшыя дні выкарыстаць амерыканскую зброю вялікай далёкасці для ўдараў па Расіі. Размова ідзе пра ракеты ATACMS, адзначае Reuters.

«Невядома, ці адменіць Трамп рашэнне Байдэна, калі ён уступіць на пасаду» [пасля 20 студзеня 2025 года — НН], — адзначае агенцтва.

Учора стала вядома, што Джо Байдэн дазволіў Украіне выкарыстоўваць амерыканскую дальнабойную зброю для ўдараў па Расіі. Размова ідзе пра выкарыстанне ракет вялікай дальнасці для абароны ўкраінскіх сіл на Курскай вобласці. Але пазней Байдэн можа дазволіць Украіне выкарыстоўваць ATACMS не толькі там.

Байдэн прыняў такое рашэнне ў адказ на дзеянні РФ, якая задзейнічала ў баявых дзеяннях войскі Паўночнай Карэі.

Францыя і Вялікабрытанія таксама дазволілі Узброеным Сілам Украіны наносіць удары па глыбіні Расіі сваімі ракетамі SCALP і Storm Shadow, паведамляе Le Figaro.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць