Вайна33

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Многія ваенныя аглядальнікі лічаць, што дазвол на ракетныя ўдары па тэрыторыі Расіі пералому падчас вайны не прынясе, хоць можа дапамагчы Украіне трымаць абарону.

Ракета ATACMS. Фота: Міністэрства абароны ЗША.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пад самы канец свайго тэрміну зрабіў тое, пра што яго ўжо шмат месяцаў прасіў Кіеў: зняў забарону на ўдары балістычнымі тактычнымі ракетамі ATACMS па тэрыторыі Расіі. Пра наступствы гэтага рашэння піша Бі-бі-сі.

Ананімныя суразмоўцы газет сказалі, што Байдэн прыняў гэтае рашэнне ў адказ на адпраўку паўночнакарэйскіх вайскоўцаў на дапамогу Расіі ў Курскую вобласць.

«Адзін чыноўнік сказаў, што гэты крок збольшага накіраваны на тое, каб утрымаць Пхеньян ад адпраўкі новых часцей. Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын павінен зразумець, што адпраўка першых часцей была памылкай, якая дорага абыдзецца, сказаў гэты чыноўнік», — піша Washington Post.

ATACMS (Army Tactical Missile System) — гэта тактычныя балістычныя ракеты, якія запускаюцца, у прыватнасці, з установак HIMARS. Розныя іх мадыфікацыі маюць розную далёкасць, максімальная — каля 305 км.

Дагэтуль Вашынгтон тлумачыў нежаданне даваць дазвол на ўдары сваімі ракетамі па тэрыторыі Расіі тым, што асцерагаецца эскалацыі. Аглядальнік CNN тлумачыць, што Расія, на думку ЗША і іншых краін NATO, магла б адказаць, напрыклад, дыверсіямі на іх тэрыторыі.

Мяркуючы па тым, што сказалі суразмоўцы амерыканскіх газет, гэтыя асцярогі захоўваюцца. Па словах аднаго з іх, менавіта таму наступствы прымянення ракет з дазволу Байдэна будуць «вельмі канкрэтнымі і абмежаванымі».

«Я не думаю, што гэта [дазвол] будзе вырашальным», — сказаў Бі-бі-сі заходні дыпламат у Кіеве, які пажадаў застацца ананімным.

«Гэта сімвалічнае рашэнне, каб падняць стаўкі і прадэманстраваць ваенную падтрымку Украіне, якое даўно трэба было прыняць. Гэта можа падвысіць кошт вайны для Расіі», — дадаў дыпламат.

Вайсковы эксперт Фонду Карнэгі Майкл Кофман сказаў Washington Post, што дазвол на ўдары ракетамі ATACMS дазволяць украінцам больш упэўнена абараняць частку Курскай вобласці, якую яны захапілі ў жніўні.

Як пішуць карэспандэнты Бі-бі-сі ў ЗША, Адміністрацыя Джо Байдэна паведамляе Украіне, што дапаможа ёй утрымліваць маленькі кавалак расійскай тэрыторыі, які яна цяпер займае, як моцны козыр на будучых магчымых перамовах.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвечары ў нядзелю заявіў: «Сёння шмат хто ў медыя кажа пра тое, што мы атрымалі дазвол на адпаведныя дзеянні. Але ўдары наносяць не словамі. Такія рэчы не анансуюць. Ракеты самі за сябе скажуць. Абавязкова».

Курт Волкер, былы сталы прадстаўнік ЗША пры НАТА і былы спецпрадстаўнік па Украіне ў першай адміністрацыі Дональда Трампа, сказаў Бі-бі-сі: «Абмежаваўшы далёкасць, на якую Украіна можа ўжываць амерыканскае зброю, ЗША аднабакова ўвялі неабгрунтаваныя абмежаванні на самаабарону Украіны».

Волкер мяркуе, што пастанова абмежаваць ужыванне ATACMS была «цалкам адвольнай і прынятай праз страх «справакаваць» Расію». «Аднак, гэта памылка — публічна заявіць аб падобнай змене [палітыкі]. Гэта загадзя паведамляе Расіі аб магчымых будучых ударах Украіны», — мяркуе ён.

Масква навіны пра ATACMS пакуль не каментавала.

Прэзідэнт Расіі Пуцін некаторы час таму казаў, што ўдары ракетамі ўглыб тэрыторыі Расіі будуць азначаць, што NATO наўпрост удзельнічае ў вайне.

Па логіцы Пуціна, гэты прамы ўдзел будзе выяўляцца ў тым, што такія ракеты патрабуюць спадарожнікавага навядзення, а ўласных спадарожнікаў ва Украіны няма — ракеты будуць наводзіцца на цэлі ў Расіі пры дапамозе спадарожнікаў краін НАТА.

Многія ваенныя аглядальнікі лічаць, што дазвол на ракетныя ўдары па тэрыторыі Расіі пералому падчас вайны не прынясе, хоць можа дапамагчы Украіне трымаць абарону.

Аглядальнік CNN мяркуе, што ЗША проста не дадуць украінцам столькі ракет, каб змяніць ход вайны. Пра гэта ж кажа і Эвелін Фаркас, якая пры Бараку Абаме курыравала стасункі ЗША з Расіяй і Украінай у Мінабароны краіны.

«Вядома, галоўнае пытанне заключаецца ў тым, колькі ў іх будзе ракет. Як мы чулі, Пентагон ужо папярэдзіў, што ЗША можа даць Украіне не так ужо і шмат гэтых ракет», — сказала Фаркас Бі-бі-сі.

З тым, што ATACMS не стануць панацэяй, згодны і кіраўнік Украінскага цэнтра бяспекі і супрацоўніцтва Сяргей Кузан. «Гэта не зменіць ход вайны, але, я думаю, у большай ступені ўраўнуе нашы сілы», — сказаў ён Бі-бі-сі.

На думку Кузана, дазвол Байдэна дапаможа адбіваць вялікі наступ расійскіх і паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у захопленай частцы Курскай вобласці, якога ўкраінскія вайскоўцы чакаюць з дня на дзень.

Каментары3

  • Клоўны лядзь
    18.11.2024
    "Аглядальнік CNN мяркуе, што ЗША проста не дадуць украінцам столькі ракет, каб змяніць ход вайны. Пра гэта ж кажа і Эвелін Фаркас". Разыходзімся, украінцаў зноў кінулі.
  • Сум
    18.11.2024
    Ў іх і няма столькі ракет, каб нешта змяніць.
    Асноўны ўдарны моц ната - паветраны.
    А ім дзяліцца яны не спяшаюцца.
  • Dingo
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі59

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец папярэдзіў пра схаваныя рызыкі для здароўя ад бутыляванай вады1

Сэрвіс Kolobike пачаў распрадаваць свае ровары. Кампанію чакае рэарганізацыя ці ліквідацыя2

Дачка міністра Маркава абвінаваціла Павука ў планаванні серыі тэлефонных тэрарыстычных атак падчас УНС13

З'явілася першае ФОТА Паўла Севярынца пасля вызвалення18

Суд у Екацярынбургу палічыў, што расійскую армію дыскрэдытуе верш Маякоўскага стогадовай даўніны2

Футбаліста, які асуджаў гвалт у 2020‑м і напад на Украіну, прымусілі за гэта каяцца1

Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх102

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў162

У Аўстраліі кіроўца аўтобуса ўратаваў каалу, якая перабягала дарогу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі59

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць