Ежа33

Галоўчанка расказаў, што аліўе сёлета патаннеў

Індэкс папулярнага навагодняга салата лічылі ўрадавым камітэтам.

Індэкс аліўе ў Беларусі сёлета адмоўны, то-бок салат патаннеў, паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Ён расказаў, што інгрэдыенты для стравы нядаўна палічылі ўрадавым камітэтам і прыйшлі да нечаканай высновы, піша «Спутнік».

«Атрымалася даволі нечаканая лічба. У нас сёлета індэкс аліўе адмоўны, гэта значыць, аліўе сёлета патаннеў», — заявіў Галоўчанка ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Прэм’ер мяркуе, што дэфляцыя звязана з тым, што цяпер многія асноўныя інгрэдыенты, такія як маянэз, зялёны гарошак і іншыя, знаходзяцца на акцыях і распродажах.

«У мінулым годзе набор для тыповага аліўе каштаваў 13 рублёў 80 капеек. Сёлета ён каштуе 13 рублёў 44 або 45 капеек. То-бок, цалкам прымальная лічба», — канстатаваў кіраўнік урада.

Каментары3

  • Беларус
    30.12.2024
    Зычу каб у новым годзе на стале ў чыноўнікаў былі салаты коштам 13 рублёў 44 капеек, а не чырвоная ікра ды шубы за 3500$.
  • Крылца-ножка
    30.12.2024
    Усё проста - замест маянэза-правансаль тлустасцю 67% бярэм нашпігаваную мадыфікаваным крухмалам бурду "маянэз "лёгкі" 20%, замест мазгавога гарошка Globus бярэм скіслую кансерваваную некандіцыю са "Светлафора", вароная каўбаса ў залежнасці ад зместу "расліннага бялка" па кошту лёгка вагаецца ў 2-2.5 разы. Вось толькі нават пакаштаваць падобны "аліў'е" Галоўчанка наўрадці адважыцца.
  • На Ўсходзе
    30.12.2024
    На Ўсходзе гэты аліўё чамусьці мае назву "рашэн сэлэд".

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць