Грамадства1616

Лукашэнка заклікаў зрабіць выбары не як у ЗША, дзе «страляюць у вуха ці ў галаву»

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны стаць «святам».

У ліпені на перадвыбарным мітынгу ў Батлеры Дональд Трамп быў паранены ў вуха. Фота: Gene J. Puskar / AP

«Нам амерыканскае шоу, дзе страляюць у вуха ці ў галаву, не трэба», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з даверанымі асобамі ў пятніцу;

Ён таксама адзначыў, што трэба вызначыцца з запрашэннем заходніх назіральнікаў на выбары.

Паводле яго слоў, хутчэй за ўсё, назіральнікі прыедуць на выбары з ужо падрыхтаванымі заявамі пра тое, што ўсё дрэнна: канкурэнцыі не было, шоу, як у ЗША, не было.

«Не стралялі, ні ў вуха не трапілі, ні ў галаву, барані Божа, і гэтак далей — значыць, дрэнна. Але вы зразумейце, гэта ж не тыя, хто камандуе (камандуюць спецыяльныя цэнтры прыняцця рашэнняў). Людзі, якія прыедуць, — усё ж нешта чалавечае ў іх ёсць. Яны ж будуць бачыць рэальную карціну ў Беларусі. Так, у іх гэта шоу. У нас няма, у нас выбары — сур’ёзнае мерапрыемства», — працягнуў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што «калі б трэба было правесці выбары ў выглядзе шоу, мы б такое зрабілі, што тут грымеў бы ўвесь край. Але потым па інерцыі гэты гром пакоціцца аж да ліпеня-жніўня, ніхто ж працаваць не будзе. А ў нас сітуацыя не тая, каб адпачываць», — падсумаваў ён.

Каментары16

  • Страх
    03.01.2025
    Умирать один раз
  • :)
    03.01.2025
    Сравнивать колхоз со Сверхдержавой как-то неприлично.
  • Беня
    03.01.2025
    Стреляют в затылок, причём до сих пор.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць